Вы тут

Павышэнне пенсій — зыходзячы з магчымасцяў


Далейшае павышэнне пенсій будзе вызначацца магчымасцямі пенсійнай сістэмы ў аб'ёмах, якія не парушаюць яе стабільнасць, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Пенсіі атрымлівае больш як 27 працэнтаў насельніцтва краіны (больш як 2,6 млн чалавек). Расходы на выплату пенсій складаюць каля 10 працэнтаў ВУП (больш за Br5 трлн штомесяц).

Асноўнымі задачамі ў галіне пенсійнага забеспячэння з'яўляюцца падтрыманне ўзроўню матэрыяльнага забеспячэння непрацаздольных грамадзян і забеспячэнне стабільнай работы пенсійнай сістэмы, адзначылі ў міністэрстве.

Нагадаем, з 1 студзеня 2012 года ўстаноўлена дадатковая мера падтрымкі непрацуючых атрымальнікаў пенсій у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ва ўзросце старэйшым за 75 гадоў у выглядзе штомесячнай мэтавай даплаты. У ліпені бягучага года пераразлічаны працоўныя пенсіі. У лютым, маі і жніўні павышаны мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, надбаўкі, павышэнні і даплаты да пенсій у сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

У сярэднім памер пенсіі па ўзросце з пачатку бягучага года павялічаны на 11 працэнтаў, у верасні ён складае каля Br2,2 млн. За студзень—жнівень 2013 года да адпаведнага перыяду 2012 года сярэдні памер пенсіі па ўзросце павялічыўся на 48,5 працэнта, а ў рэальным выражэнні — на 24 працэнты. Суадносіны гэтай пенсіі з сярэднім заработкам работнікаў рэспублікі падтрымліваюцца на ўзроўні 40 працэнтаў.

Заканадаўствам грамадзянам Беларусі прадастаўлена магчымасць фарміравання больш высокай пенсіі ў будучым у выпадку адмовы ад яе атрымання ў перыяд работы. Так, у выпадку адмовы ад атрымання пенсіі за першы поўны год работы яе памер павялічыцца на 6 працэнтаў заработку, які прымаецца для яе вылічэння, за другі — на 8 працэнтаў, за трэці — на 10 працэнтаў, за чацвёрты — на 12 працэнтаў, за пяты і кожны наступны год — на 14 працэнтаў. Калі чалавек працаваў без атрымання пенсіі менш за год, то павелічэнне за кожныя поўныя два месяцы такой работы складае 1 працэнт заработку, прымаемага для яе вылічэння. У выніку за 5 гадоў работы без атрымання пенсіі яе памер павялічыцца ў 1,7-2 разы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.