Вы тут

Лепшы гасцінец — з Палесся


Буйнейшы вытворца мукі для хлебабулачных вырабаў і камбікармоў для ўсіх відаў жывёлы, птушкі і рыбы ў Брэсцкай вобласці — Пінскі камбінат хлебапрадуктаў — сёлета адзначае сваё 55-годдзе.

У сярэдзіне 60-х гадоў тагачасны млынкамбінат распачаў вялікае будаўніцтва. Узводзілі элеватары, млыны, камбікормавы цэх, склады, а заадно рамонтна-механічную майстэрню, лабараторны корпус з клубам на 200 чалавек, адміністрацыйны будынак і многае іншае. Паступова камбінат станавіўся адным з прамысловых лідараў горада над Пінай. Будаўніцтва актыўна вялося і ў 70-я гады. На змену старым млынам прыходзілі новыя, адпаведныя патрабаванням часу. У далёкім 1975 годзе млынкамбінат змяніў назву і стаў камбінатам хлебапрадуктаў. А ў 1996 годзе камбінат стаў адкрытым акцыянерным таварыствам.

Ішоў час, умовы функцыянавання прадпрыемства мяняліся з папраўкай на рынкавыя адносіны. Узнікла патрэба стварыць унітарнае прадпрыемства па рэалізацыі камбікармоў насельніцтву. Такое прадпрыемства было адкрыта ў 2003 годзе. Яно нарошчвала аб'ёмы рэалізацыі, попыт на прадукцыю ўзрастаў. І паступова з'явіліся фірмовыя крамы ў Пінску, Лунінцы, Століне.
У ходзе рэарганізацыі невялікіх хлебапрыёмных прадпрыемстваў у 2004 годзе да ААТ «Пінскі камбінат хлебапрадуктаў» было далучана Столінскае хлебапрыёмнае прадпрыемства на правах вытворчага ўчастка.

І цяпер у склад камбіната ўваходзяць элеватар ёмістасцю 64 тысячы тон, млын гатунковага памолу пшаніцы, камбікормавы цэх са складам на 3600 тон, двухсекцыйны млын па вытворчасці жытняй мукі, Лунінецкі і Столінскі вытворчыя ўчасткі, так званы хлебны гарадок са складамі. Гандлёвую сетку камбіната складаюць чатыры магазіны і сталовая. Маецца свой інтэрнат на 80 пакояў.
Як расказаў намеснік дырэктара ААТ па ідэалагічнай рабоце Вадзім МАКАРЭВІЧ

, ведамасны інтэрнат нядаўна перажыў капітальны рамонт. Цалкам заменена сантэхнічнае абсталяванне і сістэма вентыляцыі. У блоках зроблена адстройванне, добраўпарадкаваны пакоі агульнага карыстання.

1380318748987_1

За апошнія два гады новы выгляд набылі амаль усе аб'екты сацыяльнай сферы камбіната хлебапрадуктаў. Летась правялі рэканструкцыю сталовай, дзе харчуюцца работнікі прадпрыемства, і не толькі яны, аб’ект грамадскага харчавання адкрыты для ўсіх гараджан. Абноўлены і аснашчаны сучасным абсталяваннем абедзенная зала, кухня, дапаможныя памяшканні. У абедзеннай зале з'явілася новая мэбля. Цяпер працаўнікі палуднуюць у памяшканні з прыемным інтэр'ерам.

— Камбінат мае свой медпункт, — працягвае Вадзім Леанідавіч, — і там праведзены рамонт і добраўпарадкаванне. Сёлета для медустановы набылі новае абсталяванне і мэблю. Таксама праведзены рамонт у пральні і ў санітарна-бытавых памяшканнях гатунковага млына. Распачата рэканструкцыя вытворча-тэхналагічнай лабараторыі. Наогул жа абнаўленне сацыяльнай сферы прадпрыемства мы пачалі з цэнтральнага бытавога корпуса і бытавога памяшкання камбікормавага цэха. У ходзе капітальнага рамонту прыведзены ў парадак душавыя, санвузлы, заменены вокны і вентыляцыя. У раздзявальнях устаноўлены новыя шафы. У кожнай з бытовак абсталяваны пакоі для прыёму ежы. Цяпер тут ёсць халадзільнікі, электрачайнікі, СВЧ-печы, адпаведная мэбля. Усё гэта зроблена для зручнасці, камфорту і здароўя людзей, — падсумаваў Вадзім Макарэвіч.

Паводле інфармацыі галоўнага тэхнолага Ірыны Коваль, Пінскі камбінат хлебапрадуктаў выпускае муку пшанічную розных гатункаў. Гаспадыні даўно ацанілі муку вышэйшага гатунку пад маркай «Гасцінец з Палесся», з якой асабліва смачнымі атрымліваюцца бліны і пірагі. Мукой прадпрыемства забяспечвае чатыры хлебазаводы рэгіёна — Пінскі, Столінскі, Лунінецкі, Давыд-Гарадоцкі. Якасць мукі — як пшанічнай, так і жытняй — высока ацэнена вытворцамі Украіны, Малдовы, Расійскай Федэрацыі.
Камбікормавы цэх камбіната мае магчымасць выпрацоўваць любыя рэцэпты камбікармоў для адкорму буйной рагатай жывёлы, свіней, свойскай птушкі, трусоў, коз і сажалкавых карпавых рыб. Камбікармамі прадпрыемства забяспечвае жывёлагадоўчыя комплексы і птушкафабрыкі Пінскага, Столінскага, Лунінецкага, Іванаўскага, Драгічынскага і іншых раёнаў.

1380318751967_2

Працаўнікі і дынастыі

Паводле слоў вядучага спецыяліста па кадрах камбіната Таццяны КАЗАК, галоўнае багацце прадпрыемства — яго працаўнікі. Больш за 40 гадоў адпрацавалі на камбінаце Зоя Іванаўна Зуева, лабарант, Тамара Іванаўна Баговіч, старшы майстар склада гатовай прадукцыі, Васіль Сяргеевіч Саўчук, апаратчык камбікормавага цэха, Іван Аляксеевіч Барысевіч, апаратчык камбікормавага цэха,Сяргей Сяргеевіч Сергіевіч, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні абсталявання камбікормавага цэха, Мікалай Антонавіч Двараніновіч, апаратчык апрацоўкі збожжа элеватара,Рыгор Андрэевіч Баговіч, апаратчык мукамольна-крупяной вытворчасці, Мікалай Аляксеевіч Астроўскі, абходчык пуцей пагрузачна-разгрузачных работ і транспарту. Больш за 20 працоўных дынастый працуе на Пінскім камбінаце хлебапрадуктаў. Павагай і пашанай у калектыве карыстаюцца дынастыі Масіянчыкаў, Коўш, Раевічаў, Цялякоў, Мазоль, Туміловічаў, Трафімовічаў, Ігнатовічаў, Юрчыкаў, Кабцовых і іншых. Так, дынастыя Мазалёў налічвае ўжо сем чалавек. Леанід Філіпавіч і Ніна Сяргееўна Мазоль працавалі апаратчыкамі ў 70-90-х гадах. Цяпер на камбінаце працуюць іх два сыны Генадзь і Аляксандр, дачка Алена, нявестка Аксана, а ўнук Арцём летам на час нарыхтоўкі сёлетняга збожжа працаваў на элеватары.

Святлана ЯСКЕВІЧ, Алена ДАЎЖАНОК, Марына БЕГУНКОВА (фота).

УНП 200278860

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».