Вы тут

Здарэнні


Фанацкая бойка ў Навагрудку

Масавай бойкай скончыўся матч 22 га тура Гродзенскай вобласці па футболе паміж краснаселькім «Цэментнікам» і ФК «Навагрудак».
У сярэдзіне першага тайма, пасля гола ў вароты «Навагрудка», на поле выбеглі каля дваццаці маладых людзей у масках і пачалі бойку з навагрудскімі заўзятарамі. Калатня доўжылася амаль што паўгадзіны. Арбітр быў вымушаны скончыць матч, залічыўшы тэхнічнае паражэнне «Навагрудку» — 0:3. Пасля заканчэння матча на стадыён прыбылі нарады міліцыі і брыгады хуткай дапамогі. Пацярпелым аказалі медыцынскую дапамогу.
Як паведамілі ў Навагрудскім раённым аддзеле Следчага камітэта, заўзятары, якія ўчынілі бойку, уцяклі. Але быў затрыманы мінчанін 1992 г. нараджэння, які падазраецца ў здзяйсненні правапарушэння. Дзеянні футбольных фанатаў кваліфікуюцца як «хуліганства, учыненае групай асоб». Следчы камітэт ужо завёў крымінальную справу, вядуцца мерапрыемствы па выяўленні іншых асоб, якія маюць дачыненне да злачынства.

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ.

Шукалі сям'ю грыбнікоў

На Віцебшчыне за дзень у двух раёнах шукалі адразу трох грыбнікоў.

Спачатку стала вядома аб знікненні ў Віцебскім раёне 57 гадовага грамадзяніна з яго 23-гадовай дачкой, якія пайшлі ў грыбы. Іх шукалі выратавальнікі і міліцыянеры. Толькі ноччу, на наступныя суткі, грыбнікі самастойна выйшлі з лесу. У аказанні медыцынскай дапамогі яны патрэбы не мелі.
А ў Сенненскім раёне знік 63-гадовы жыхар Віцебска. На момант падрыхтоўкі матэрыялу гэтага грыбніка яшчэ шукалі.
Маленькі сын кіроўцы загінуў
Раніцай паблізу вёскі Камары Віцебскага раёна 47-гадовы жыхар Бешанковіцкага раёна, кіруючы мапедам, перакуліўся на дарозе. Сын вадзіцеля, 2002 года нараджэння, які ехаў з ім, загінуў.
А ля вёскі Зарніца Гарадоцкага раёна ў выніку дарожна-транспартнага здарэння загінула 50-гадовая пасажырка легкавога аўто. Паводле інфармацыі ДАІ, гэта адбылося каля пяці гадзін дня. 25-гадовы грамадзянін Таджыкістана, кіруючы аўтамашынай «Опель», на паласе сустрэчнага руху сутыкнуўся з «Міцубісі», якім кіраваў жыхар Віцебска. У выніку апошні і яго жонка, а таксама яшчэ адзін пасажыр атрымалі траўмы.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?