Вы тут

«Купіце квіточак...»


Днямі пачаўся продаж квіткоў на чэмпіянат свету па хакеі 2014 года, які пройдзе ў Мінску. Спачатку можна будзе набыць абанементы на ўсе матчы сусветнага першынства, запланаваныя на абедзвюх арэнах — «Мінск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне». Любы балельшчык у любой кропцы свету можа купіць сертыфікаты на абанементы ва ўсіх рознічных пунктах продажу афіцыйнага білетнага аператара — «TісkеtРrо», а таксама на сайце арганізацыі і праз дылерскія сеткі.

Кошт на абанементы, якія ўключаюць наведванне ўсіх матчаў на адной з пляцовак, залежыць ад месца ў сектары. Падобны пакет квіткоў на «Мінск-Арэну» можна набыць па цане ад 3 млн 740 тыс. да 24 млн 480 тыс. рублёў. Мінімальны кошт абанемента на матчы «Чыжоўка-Арэны» — 1 млн 800 тыс. рублёў, максімальны — 12 млн 900 тыс.

Для балельшчыкаў беларускай хакейнай зборнай прадугледжаны пакет квіткоў «Усе матчы каманды Беларусь Плюс», які дае магчымасць наведаць усе гульні нашай дружыны на групавым этапе. Акрамя гэтага, уладальнік адпаведнага абанемента атрымлівае магчымасць наведаць чвэрцьфінал, паўфінал, матч за трэцяе месца і фінал... незалежна ад пападання на гэтыя стадыі беларускай каманды.

Праз два тыдні стартуе другі этап распаўсюджвання квіткоў. У продажы з'явяцца абанементы на ўсе матчы групавога раўнда на кожнай з пляцовак, а таксама на фінальную стадыю, матчы якой пройдуць на «Мінск-Арэне». Тады ж пачнецца продаж абанементаў на ўсе матчы беларускай зборнай на папярэднім этапе. Цэнавы дыяпазон — ад 595 тыс. да 3 млн 815 тыс. рублёў.

У канцы месяца пачнецца рэалізацыя квіткоў на гульні з удзелам асобных нацыянальных зборных. Апошнімі паступяць у продаж квіткі на асобныя матчы, у тым ліку на чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінал.

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».