Вы тут

Старасць павышанай камфортнасці


У вёсцы Вендараж Магілёўскага раёна будзе створаны новы дом-інтэрнат для састарэлых людзей, які будзе адрознівацца ад іншых больш камфортнымі, амаль што хатнімі ўмовамі жыцця.

У Камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама расказалі, што былы будынак сельскага дзіцячага садка, які не выкарыстоўваецца, будзе рэканструяваны ў дом-інтэрнат.

Тут выкарыстоўваюць еўрапейскі досвед стварэння падобных устаноў. Дом-інтэрнат будзе разлічаны толькі на некалькі дзясяткаў чалавек. У ім плануюць зрабіць міні-кватэры на аднаго альбо на дваіх, калі размова ідзе пра сям'ю, жыхароў. У кватэрах, вядома, будуць усе выгоды і нават невялікія кухні, хоць агульны харчовы блок будзе таксама працаваць. Увогуле да такога амаль што асобнага пражывання ў доме-інтэрнаце будзе дадавацца цэлы пакет сацыяльных паслуг.

Пражыванне з павышанай камфортнасцю будзе каштаваць больш, чым у звычайных дамах-інтэрнатах. Давядзецца разлічваць не толькі на сваю пенсію, але і на матэрыяльную падтрымку сваякоў. Спецыялісты ў сацыяльных справах лічаць, што сёння ёсць нямала людзей, гатовых плаціць грошы за тое, каб іх бацькі жылі на сконе жыцця з прафесійным доглядам і ў выдатных умовах.

Да канца гэтага года мяркуецца завяршыць распрацоўку праектна-сметнай дакументацыі новага дома-інтэрната, а з наступнага года распачаць будаўнічыя работы.

Ілона ІВАНОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».