Вы тут

Эканомія — норма жыцця


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка прыняў з дакладам прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«На сустрэчы абмяркоўваліся сітуацыя ў эканоміцы, ход мадэрнізацыі прадпрыемстваў, еўразійская інтэграцыя і ўзаемадзеянне Беларусі з замежнымі партнёрамі на двухбаковай аснове», — адзначылі ў прэс-службе.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся вынікамі праведзенага нядаўна ў Астане пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў урадаў і прапанаваў абмеркаваць пытанні свайго маючага адбыцца афіцыйнага візіту ў Казахстан. Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што на наступным тыдні адбудзецца нарада, прысвечаная перспектывам эканамічнага развіцця Беларусі.

Міхаіл Мясніковіч далажыў Прэзідэнту, што па выніках саміту ў Астане ўдалося прыняць рашэнне па шэрагу важных пытанняў. Бакі дамовіліся аб увядзенні больш высокай загараджальнай пошліны на імпарт збожжаўборачных камбайнаў, што створыць добрыя перадумовы для продажаў адпаведнай прадукцыі на рынках Казахстана і Расіі. Дасягнуты дамоўленасці аб парадку закупкі ў трэціх краінах пасажырскіх самалётаў. «Гэта таксама будзе даволі сур'ёзная падтрымка, паколькі пошліна сёння складае каля 20 працэнтаў. Мы дамовіліся аб бяспошлінным увозе самалётаў фактычна да 2019 года», — адзначыў прэм'ер-міністр.

Аляксандр Лукашэнка і Міхаіл Мясніковіч таксама абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-казахстанскіх адносін. Адной з тэм сустрэчы было развіццё гандлёва-эканамічных сувязяў з Украінай і маючы адбыцца 7-8 кастрычніка афіцыйны візіт у Беларусь прэм'ер-міністра гэтай краіны Мікалая Азарава. Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, планы Украіны падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам не павінны негатыўна паўплываць на аб'ёмы гандлю з Беларуссю: «У гэтай сітуацыі Беларусь ні ў якім разе не павінна страціць гандаль з Украінай, а можа, нават знайсці пэўныя плюсы. У нас там вельмі вялікі рынак».

Разам з тым прэм'ер-міністр лічыць, што ў пытанні ўдзелу Украіны ў працэсах еўразійскай інтэграцыі не трэба прытрымлівацца выбарачнага падыходу.

Што датычыцца эканамічнай сітуацыі ў краіне, то ўрад адзначае сур'ёзны недабор бюджэтных паступленняў, але за кошт аптымізацыі расходаў па выніках года чакаецца невялікі дэфіцыт бюджэту. «Аптымізацыя расходаў, паўсюдная эканомія павінны быць нормай жыцця», — сказаў прэм'ер-міністр. Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым выказаў у адрас урада крытыку за тое, што на месцах ёсць яшчэ шмат неарганізаванасці і неакуратных адносін да расходавання бюджэтных сродкаў.

Прэзідэнту таксама даложана аб мадэрнізацыі. За 8 месяцаў гэтага года на гэтыя мэты накіравана Br95 трлн пры гадавым плане каля Br120 трлн. Працэс мадэрнізацыі, у прыватнасці, паспяхова рэалізуецца на БелАЗе, БМЗ, нафтаперапрацоўчых заводах. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сродкі на мадэрнізацыю павінны ўкладвацца выключна ў эфектыўныя праекты.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.

Грамадства

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.