Вы тут

ХТО МАЕ ВОЧЫ, ТОЙ УБАЧЫЦЬ


Члены дэлегацыі Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы вывучаюць вопыт работы органаў мясцовага самакіравання Беларусі. З гэтай нагоды яны наведалі Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Дадам, што ініцыятыва наведаць Беларусь належыць менавіта еўрапейскаму боку.

— Мы рады, што прадстаўнікі кангрэса на свае вочы ўбачаць, як працуюць органы мясцовага самакіравання і як выкарыстоўваюць еўрапейскі вопыт. Тым больш што ў Еўропе вельмі мала інфармацыі пра тое, як жыве беларускі народ. Нам няма што ўтойваць, у нас вельмі адкрытая краіна, — лічыць старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Святлана Герасімовіч.

У 2008 годзе Савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання, створаны пры Савеце Рэспублікі, атрымаў статус назіральніка ў Кангрэсе Савета Еўропы. З таго часу беларускія парламентарыі рэгулярна ўдзельнічаюць у якасці назіральнікаў у сесіях, «круглых сталах» арганізацыі па пытаннях мясцовага самакіравання, праводзяць сустрэчы з замежнымі дэлегацыямі. Такія мерапрыемствы дазваляюць пераймаць еўрапейскі вопыт, асабліва ў галіне трансгранічнага супрацоўніцтва, экалогіі, аховы здароўя, культуры, горадабудаўніцтва.

Старшыня Палаты мясцовых улад Жан-Клод Фрэкон зазначыў, што сустрэча з'яўляецца працягам папярэдняй, што адбылася ў Страсбургу прыблізна год таму.

— Наша мэта — абмяняцца меркаваннямі (у прыватнасці, па пытаннях мясцовага самакіравання і рэгіянальных утварэнняў). Мы тут для таго, каб выказаць нашы ідэі, пачуць каментарый беларускіх калег, — сказаў ён.

Па словах старшыні Палаты рэгіёнаў Наталлі Раманавай, прыезд прадстаўнікоў дзвюх палат сведчыць, што Савет Еўропы зацікаўлены ў тым, каб Беларусь была ў еўрапейскай сям'і ў ліку іншых 47 краін. Наталля Раманава выказала спадзяванне, што «круглы стол», прысвечаны еўрапейскай хартыі, стане пачаткам дыялогу, які будзе надзвычай прадуктыўным.

У рамках візіту госці наведалі Маладзечанскі райвыканкам, Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў, пабывалі ў Чысцінскім і Красненскім сельскіх Саветах Маладзечанскага і Сноўскім сельскім Савеце Нясвіжскага раёна і іншых.

Дадам, Кангрэс мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы — кансультатыўны орган Савета Еўропы, які прадстаўляе мясцовыя і рэгіянальныя ўлады еўрапейскіх дзяржаў. Ён быў заснаваны ў 1994 годзе замест дзеючай з 1957 года Пастаяннай канферэнцыі мясцовых і рэгіянальных улад Еўропы. Кангрэс садзейнічае мясцоваму самакіраванню і дэцэнтралізацыі, выконвае функцыю назірання за мясцовай дэмакратыяй у Еўропе, рыхтуе справаздачы аб развіцці сітуацыі ў дзяржавах — членах гэтай арганізацыі, якая таксама ажыццяўляе назіранне за мясцовымі і рэгіянальнымі выбарамі і захаваннем еўрапейскіх стандартаў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.