Вы тут

2 кастрычніка


1828 год — на­ра­дзiў­ся (мяс­тэч­ка Куз­нi­ца Гро­дзен­скай гу­бер­нi) Мi­ха­iл Во­сi­па­вiч Ка­я­ло­вiч, бе­ла­рус­кi i рус­кi гiс­то­рык, эт­ног­раф, пуб­лi­цыст i гра­мад­скi дзе­яч. Вы­кла­даў у Рыж­скай i Пе­цяр­бург­скай се­мi­на­ры­ях, з 1856 го­да — у Пе­цяр­бург­скай ду­хоў­най ака­дэ­мii, пра­фе­сар (1862). Аў­тар да­сле­да­ван­няў па гiс­то­рыi Бе­ла­ру­сi, Поль­шчы i Ра­сii, дзе за­кра­наў пы­тан­нi эт­на­ге­не­зу i эт­нiч­най гiс­то­рыi бе­ла­ру­саў, рус­кiх, лi­тоў­цаў: «Аб рас­ся­лен­нi пля­мё­наў За­ход­ня­га краю Ра­сii», «Аб эт­на­гра­фiч­ным ат­ла­се за­ход­нiх гу­бер­няў», «Аб эт­на­гра­фiч­най мя­жы па­мiж За­ход­няй Ра­сi­яй i Поль­шчай». У 1885—1887 га­дах апуб­лi­ка­ваў на­тат­кi пра па­да­рож­жа па Бе­ла­ру­сi i Лiт­ве. Зай­маў­ся вы­дан­нем гiс­та­рыч­ных кры­нiц «Дзён­нiк апош­ня­га па­хо­ду Стэ­фа­на Ба­то­рыя на Ра­сiю…», «Дзён­нiк Люб­лiн­ска­га сей­ма 1569 го­да». Па­мёр у 1891 го­дзе.

1869 год — на­ра­дзiў­ся Ма­хан­дас Ка­рам­чанд Ган­дзi. Лю­дзi на­зва­лi яго Ма­хат­ма («вя­лi­кая ду­ша»). Яго па­ва­жаў Леў Талс­той i не­да­люб­лi­ваў Уiн­стан Чэр­чыль. Яго лi­чы­лi рэ­ва­лю­цы­я­не­рам, рэ­ак­цы­я­не­рам, дроб­на­бур­жу­аз­ным iдэ­о­ла­гам, «вя­лi­кiм сы­нам Iн­дыi», «баць­кам на­цыi», «ар­хi­тэк­та­рам сва­бо­ды», «сум­лен­нем ча­ла­вец­тва», пра­ро­кам i свя­тым. Ён на­ву­чыў Iн­дыю ад­стой­ваць iс­цi­ну, да­бi­вац­ца яе без на­сiл­ля, па­вёў яе да сва­бо­ды i не­за­леж­нас­цi, сцвяр­джа­ю­чы: «Не­на­сiл­ле, якое я пра­па­ве­дую, — гэ­та ак­тыў­нае не­на­сiл­ле моц­ных». «Ён стаў ка­ля па­ро­га ха­цiн ты­сяч абяз­до­ле­ных, апра­ну­ты гэ­так жа, як яны, — пi­саў Ра­бiнд­ра­нат Та­гор. — Ён звяр­нуў­ся да лю­дзей на iх мо­ве. У ад­каз на клiч Ган­дзi Iн­дыя зноў рас­кры­ла­ся для вя­лi­кiх здзяйс­нен­няў».

1871 год — 25‑га­до­вы рус­кi эт­ног­раф i па­да­рож­нiк Мi­ка­лай Мi­ка­ла­е­вiч Мiк­лу­ха-Мак­лай сы­шоў з кар­ве­та «Вi­цязь» на паў­ноч­на-ўсход­нi бе­раг Но­вай Гвi­неi i… тра­пiў у ка­мен­ны век. Але не раз­гу­бiў­ся — даб­ра­ўся да ней­ка­га па­се­лi­шча, знай­шоў цы­ноў­ку i лёг спаць, за­бiў­шы ад­ра­зу двух зай­цоў: ад­па­чыў i раз­ве­яў страх па­пу­а­саў. Ту­быль­цы на­зва­лi яго «Ка­а­рам та­мо» («ча­ла­век з Ме­ся­ца»). Мiк­лу­ха-Мак­лай зай­маў­ся вы­ву­чэн­нем по­бы­ту i но­ра­ваў па­пу­а­саў, да­вёў­шы, што яны — тыя ж мы, толь­кi жы­вуць на iн­шым краi Зям­лi. Да гэ­та­га ча­су на бе­ра­гах Но­вай Гвi­неi мож­на су­стрэць яко­га-не­будзь па­пу­а­са па iме­нi Мак­лай — зна­чыць, па­мя­та­юць «ча­ла­ве­ка з Ме­ся­ца».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».