Вы тут

АНОНС: "Пiсьменнiца Наталля Iгнаценка: "Дзякуй беларусам, што не вядуцца на грошы"


Ма­ла­дая дзi­ця­чая пiсь­мен­нi­ца На­тал­ля Iг­на­цен­ка не толь­кi пi­ша кнiж­кi. Яна пры­ду­ма­ла i са­ма ства­рае ад­мыс­ло­выя iн­ста­ля­цыi, якi­мi су­пра­ва­джае кож­ную прэ­зен­та­цыю но­вай каз­кi. I дзе­цi ад iх за­ста­юц­ца ў за­хап­лен­нi! Апош­нiя 17 га­доў На­тал­ля жы­ве ў Ра­сii (7 — у Санкт-Пе­цяр­бур­гу i 10 — у Маск­ве), ад­нак па­спя­хо­ва вы­да­ец­ца i ў на­шай кра­i­не, якую па-ра­ней­ша­му лi­чыць род­най. Ка­рэс­пан­дэнт "Звяз­ды" па­пра­сi­ла На­тал­лю Iг­на­цен­ку рас­крыць сак­рэ­ты яе iн­ста­ля­цый, рас­ка­заць, цi лёг­ка га­да­ваць улас­ных дзя­цей, а так­са­ма да­ве­да­ла­ся, што ра­бiць, ка­лi яны за­над­та шмат "ся­дзяць" у се­цi­ве...

3-14

— На­тал­ля, ця­пер вы жы­вя­це ў Ра­сii, ад­нак на­ра­дзi­лi­ся ў Бе­ла­ру­сi. Што яд­нае вас з на­шай кра­i­най?

— Гэ­та мая Ра­дзi­ма, у мя­не аж сэр­ца за­мi­рае, ка­лi згад­ваю пра яе. А бе­ла­рус­кiя ля­сы, ка­лi еду мiж iмi па да­ро­зе, та­кi­мi род­ны­мi i чыс­ты­мi зда­юц­ца. У мя­не тут ка­ра­нi i ка­рэнь­чы­кi. У Бы­ха­ве жы­ве мой род­ны дзядзь­ка, у Ма­гi­лё­ве — усе сяб­ры, як школь­ныя, так i ўнi­вер­сi­тэц­кiя.

— Якi­мi вам згад­ва­юц­ца тыя ча­сы, ка­лi жы­лi ў Бе­ла­ру­сi?

— Я бы­ла та­кой узор­на-па­ка­заль­най пi­я­нер­кай, праў­да, з кам­са­мо­лам у мя­не не вель­мi склад­ва­ла­ся. Та­ды ўсё бы­ло ла­гiч­на: ка­лi доб­ра ву­чыш­ся — па­сту­па­еш ва ўнi­вер­сi­тэт, па­спя­хо­ва скон­чыў — атрым­лi­ва­еш ня­дрэн­ную пра­цу. Хоць, зра­зу­ме­ла, усю­ды бы­ла ўраў­нi­лаў­ка. Я су­мую па тых ча­сах — мне бы­ло лёг­ка. Ха­ця ў мя­не та­кi ха­рак­тар, што мне пры лю­бой па­лi­тыч­най сiс­тэ­ме бу­дзе доб­ра. Бо я ча­ла­век, якi заў­сё­ды неш­та ро­бiць. Прос­та так не ся­джу, нi­ко­лi не су­мую. То пi­шу, то ма­люн­кi-iлюст­ра­цыi ства­раю, то з дзець­мi зай­ма­ю­ся... Вя­до­ма ж, люб­лю чы­таць. Та­му я не пра­па­ду нi пры якiх аб­ста­вi­нах (смя­ец­ца).

— Рас­ка­жы­це, як уз­нiк­ла iдэя iн­ста­ля­цый, якiя су­пра­ва­джа­юць ва­шы тво­ры пад­час iх чы­тан­ня?

— Ка­лi ста­лi вы­хо­дзiць кнiж­кi, з'я­вi­ла­ся па­трэ­ба вы­сту­паць пе­рад дзець­мi. Уя­вiць са­бе, што ча­ла­век прый­дзе i бу­дзе чы­таць вер­шы пе­рад ма­лы­мi — гэ­та ну­до­та. Та­му я вы­ра­шы­ла вы­ка­рыс­тоў­ваць на­гляд­насць: iлюст­ра­цыi — для кнiг, а для вы­сту­паў — неш­та на­кшталт спек­так­ля. Пад­час шмат­лi­кiх па­ез­дак я на­збi­ра­ла шмат роз­ных фi­гу­рак. Атры­ма­ла­ся, што пер­шыя iн­ста­ля­цыi з iх i зра­бi­ла — ма­ла што прый­шло­ся да­куп­ляць, амаль усё я ме­ла. "Да­ма­вi­чок"— iн­ста­ля­цыя па дру­гой каз­цы — гэ­та ўжо больш сур'­ёз­ная пра­ца, бо вель­мi шмат уся­го да­во­дзi­ла­ся ра­бiць ру­ка­мi — на­быць прад­ме­ты бы­ло не­рэ­аль­на. Ад­нак вы­нiк усё апраў­даў: па­ста­ноў­кi пра­хо­дзяць "на ўра", як мi­нi-спек­так­лi. Я за­ўва­жы­ла, што дзе­цi на­ват на мя­не не звяр­та­юць ува­гi, а гля­дзяць у ка­ро­бач­кi. Ёсць iнт­ры­га, бо кож­ная з iх ад­кры­ва­ец­ца па чар­зе — атрым­лi­ва­ец­ца, я тры­маю ўва­гу да кан­ца. Дзе­цi вель­мi ўдзяч­ныя, яны ад­чу­ва­юць, што ўсё зроб­ле­на сва­i­мi ру­ка­мi да кан­крэт­най каз­кi, а не куп­ле­на дзесь­цi.

— Атрым­лi­ва­ец­ца, у вас пад кож­ную каз­ку ма­ец­ца асоб­ная iн­ста­ля­цыя?

— Так, ка­лi я прэ­зен­тую но­вую кнiж­ку, я прос­та вя­ду гле­да­ча па сва­iх так зва­ных скры­нач­ках, па­сту­по­ва пад­нi­маю iх на­крыў­кi — i ўся каз­ка дзе­цям ба­чыц­ца пра­iлюст­ра­ва­най аб'­ём­на.

Працяг чытайце ў газеце «Звязда» за 3 кастрычніка 2013 г.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.

Эканоміка

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Яна ў гэтым годзе на 20 % «таннейшая», чым у папярэднім.

Культура

Бландзінкі за шпільцішам. Карэспандэнт «Звязды» зазірнуў углыб аргана

Бландзінкі за шпільцішам. Карэспандэнт «Звязды» зазірнуў углыб аргана

Прыгажуні-гераіні паралельна — выкладчыцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага.

Грамадства

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.