Вы тут

Яго вялікасць аркестр


Што трэба, каб аркестр загучаў, каб гукі паўтара дзясятка духавых інструментаў зліліся ў адзіную і прыгожую мелодыю? Каб рытмічна гучаў марш, плаўна струменіліся гукі вальса, а факстрот запальваў сапраўднай энергіяй? Каб знакі з нотнага аркуша ўвасобіліся ў гармонію жывой музыкі? Адказ дакладна ведае кіраўнік школьнага ўзорнага духавога аркестра Вячаслаў Куляшоў. Без малога дзесяць гадоў ён выхоўвае музыкантаў — навучэнцаў 2-й сярэдняй быхаўскай школы. Амаль дваццаць хлопчыкаў 3—11 класаў спяшаюцца ў аркестровы пакой школы. Тры школьныя пакаленні музыкантаў прайшлі праз гэты калектыў.

1380750778371_1

— Гарантыя поспеху — гэта рэпетыцыі, ігра на інструменце, заняткі па нотах. Некалькі разоў на тыдзень, месяцамі, год за годам, — кажа Вячаслаў Уладзіміравіч. — Часам хапае пару тыдняў, каб хлопчык заняў сваё месца ў аркестры, а часам падрыхтоўка музыканта-духавіка цягнецца месяцамі. Галоўнае — наяўнасць у падлетка музыкальнага слыху і жадання. Мая задача як кіраўніка — натхніць будучага аркестранта і раскрыць у ім талент.

1380750781433_2

Узорны дзіцячы аркестр — гэта гонар не толькі школы, але і ўсяго горада і нават Быхаўскага раёна. Нягледзячы на тое, што мастацкае, у тым ліку і музычнае, выхаванне тут пастаўлена на вельмі высокі ўзровень (ёсць выдатная школа мастацтваў). Дасягнуць выканальніцкага майстэрства і напрацаваць багаты рэпертуар можа далёка не кожны музычны калектыў, тым больш дзіцячы. А ў Вячаслава Куляшова кожны інструмент — гэта голас адоранай і закаханай у музыку асобы. Ад Куляшова я пачуў: «Вельмі ўдзячны стваральніку нашага калектыву — Уладзіміру Зелянюку. У 2000 годзе ён — музыкант ваеннага аркестра — прыйшоў у школу, каб далучаць падлеткаў да мастацтва і свету прыгожага. Пры ім калектыў атрымаў званне ўзорнага. Цяпер Уладзімір Фядотавіч дапамагае мне, а ў аркестры ён у ролі галоўнага рытміста — барабаншчыка».

1380750783509_3

У аркестры пяць альтоў, барытон, дзве трубы, два саксафоны, два басы — тубы, ударныя інструменты — даволі добрая інструментальная база. Ён гатовы выступаць перад любой публікай. І выступае — на канцэртах, гарадскіх пляцоўках, урачыстасцях, удзельнічае ў святах, парадах і на конкурсах.

1380750786726_4

І вось хвалюючы момант. Музыканты прыкладваюць мундштукі да вуснаў, нерухомеюць. Цішыня.

У імгненне птушкамі ўзлятаюць рукі кіраўніка-дырыжора — і гучыць музыка. Гучыць аркестр.

Анатоль КЛЯШЧУК. Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Эканомім на касметыцы. Як мінімізаваць выдаткі на прыгажосць і маладосць

Эканомім на касметыцы. Як мінімізаваць выдаткі на прыгажосць і маладосць

Како Шанэль сцвярджала, што чым горшыя справы ў жанчыны, тым лепш яна павінна выглядаць.

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.