Вы тут

Хроніка апошніх падзей


СМІ: Расія можа забараніць украінскае сала

Чарговай ахвярай гандлёвай вайны Расіі з Украінай можа стаць сала. Расійскае кіраўніцтва не мае намеру адмаўляцца ад пагрозы гандлёвых санкцый у адрас Украіны, калі тая ўсё ж падпіша пагадненне аб асацыяцыі з ЕС. Чарговай ахвярай гандлёвай вайны можа стаць сала. На саміце «Усходняга партнёрства», які пройдзе 28–29 лістапада 2013 года ў Вільні, чакаецца заключэнне дагавора аб асацыяваным членстве Украіны з ЕС. Пасля гэтага ў Кіеў хлыне паток танных няякасных тавараў з Еўропы, лічаць у Рассельгаснаглядзе. Каб не дапусціць рээкспарту, Расія мае намер перагледзець умовы паставак мясных прадуктаў з Украіны.
У італьянскай вёсцы ўпершыню за 67 гадоў нарадзілася дзіця
Хлопчык з'явіўся ў маладой сям'і Ізела, якая нядаўна перабралася ў селішча. Першынец 42 гадовага Мішэля і 31 гадовай Сабрыны нарадзіўся некалькі дзён таму. Ён атрымаў імя Франчэска і стаў шостым жыхаром вёскі. Калі іншыя сяляне даведаліся пра прыбаўленне ў сям'і, яны выказалі надзею, што ў будучыні Ліса стане квітнеючай вёскай з вялікай колькасцю жыхароў. Сабрына і Мішэль пераехалі ў Лісу, таму што, паводле іх слоў, ім хацелася завесці дзяцей у месцы, далёкім ад шумнага і бруднага горада.

У Бразіліі пратэстуюць настаўнікі

У Рыа-дэ-Жанэйра адбыліся сутыкненні паліцыі з настаўнікамі, якія патрабавалі павелічэння заработнай платы. Праваахоўныя органы выкарысталі супраць дэманстрантаў, да якіх далучыліся групы анархістаў, слёзатачывы газ, пярцовыя балончыкі і электрашокеры. Затрымана 17 чалавек. Як падкрэсліваюць паліцэйскія, сярод іх не было ні аднаго настаўніка. Увогуле ў акцыі прымала ўдзел каля 100 выкладчыкаў. Яны пратэставалі супраць прыняцця гарадскім саветам новай пастановы аб павелічэнні заробкаў настаўнікаў, якое падалося ім недастатковым. Школьныя настаўнікі ў Рыа-дэ-Жанэйра ўжо на працягу 46 дзён працягваюць забастоўку, не прымаючы прапанаваную мясцовымі ўладамі рэформу школьнай адукацыі.

Віно запавольвае старэнне?

Амерыканскія навукоўцы з універсітэтаў Кентукі і Мэрыленда правялі доўгае даследаванне. Паводле атрыманых вынікаў, што-
дзённае ўжыванне віна ва ўмеранай колькасці (не больш чым 1–2 келіхі штодзень) дапамагае захаваць яснасць розуму і памяць да старасці.
Даследаванні праводзіліся ў ЗША з 1948 года. Усяго ў ім узялі ўдзел 619 пажылых людзей ва ўзросце ад 69 да 92 гадоў, якія ўжывалі віно. Высветлілася, што 78% падыспытных дэманстравалі лепшы стан памяці, а таксама здольнасць да ўспрымання новай інфармацыі. Пры гэтым спрыяльны эфект лепш выяўляўся ў тых, хто выпіваў на працягу жыцця ад 7 да 14 келіхаў віна штотыдзень.
Паводле інфармацыі спецыялістаў, ужыванне віна станоўча адбілася на разумовых здольнасцях тых, хто не пакутаваў ад хваробы Альцгеймера, звязанай з мадыфікацыяй е4 гена АРОЕ. У сваю чаргу, у тых удзельнікаў эксперыменту, у якіх выяўлялася гэтая генная варыяцыя, адзначалася зніжэнне памяці і здольнасці да навучання, нягледзячы на прыём віна. «Няма сумненняў, што келіх-другі віна штодзень можа зняць вастрыню працэсу старэння», — заявіў адзін з аўтараў даследавання Пол Грын.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».