Вы тут

ДАБРАЧЫННЫ БАЛЬ У ВІЦЕБСКУ


5 кастрычніка а 18-й гадзіне ў Віцебску ў культурна-гістарычным комплексе «Залатое кола Віцебска «Дзвіна» пройдзе дабрачынны баль у стылі ХІХ стагоддзя. Усе сродкі ад продажу квіткоў і атрыманыя рэчы (кансервы, корм для жывёл, падсцілкі і г.д.) будуць перададзены гарадскому прытулку для бяздомных жывёл. Квіток на баль каштуе 20 тысяч рублёў. Прытулак для бяздомных жывёл Віцебска быў адкрыты 16 жніўня 2011 года і існуе дзякуючы энтузіязму начальніка ўстановы Наталлі Зубавай, супрацоўнікаў прытулку, валанцёраў. Сёння прытулак перажывае не лепшыя часы. Гэта звязана з недастатковым фінансаваннем, з вялікай колькасцю гадаванцаў, з імкненнем гараджан падкінуць прытулку жывёл, а не забраць іх адтуль. Гэтым балем распачынаецца сезон 2013-2014 гг. у Віцебску, дзе падобныя мерапрыемствы ўжо сталі традыцыйнымі дзякуючы клубу гістарычнай рэканструкцыі «Паўночная вежа» і яго каардынатарам Элі Петрачэнцы і Хрысціне Бондаравай. Баль будзе складацца з двух аддзяленняў: вальсавага і кантраданснага. Прагучаць творы сучасных кампазітараў і аўтараў ХІХ стагоддзя ў жывым выкананні. Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».