Вы тут

Дружны нямецкі саюз


Другі тур групавога этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў не прынёс нечаканых вынікаў.

«Барселона», нягледзячы на адсутнасць у складзе каманды чатырохразовага ўладальніка «Залатога мяча» Ліянеля Месі, пакідае Глазга з трыма ачкамі. Гол у вароты «Сэлтыка» забіў паўабаронца Сеск Фабрэгас. Другі іспанскі клуб «Рэал» (Мадрыд) атрымаў яшчэ больш упэўненую перамогу: чатыры разы залятаў мяч у вароты «Капенгагена». Дублямі адзначыліся Крыштыяну Раналду і Анхель Ды Марыя. Убаку не застаўся і мадрыдскі «Атлетыка», які з лікам 2:1 абыграў «Порту». За чатыры хвіліны да заканчэння асноўнага часу вырашальны гол забіў турэцкі паўабаронца Туран Арда. Трохі не пашанцавала трыўмфатару кваліфікацыйнага адбору «Рэалу Сасьедад». На апошняй хвіліне вароты іспанскага клуба паразіў паўабаронца нямецкага «Баера» Енс Хегелер — 2:1. Дарэчы, апошні раз каманда з басконскага горада Сан-Себасцьян удзельнічаў у «Лізе чэмпіёнаў» якраз 10 гадоў таму!

Пераможца апошняга розыгрышу «Лігі чэмпіёнаў» нямецкая «Баварыя» лёгка разабралася з «Манчэстэр-Сіці» — 3:1. Тры ачкі на свой рахунак запісала і дортмундская «Барусія», разграміўшы «Марсель» — 3:0. Дублем у гэтым матчы вылучыўся лепшы гулец бундэслігі мінулага года Роберт Левандоўскі. Другую перамогу атрымаў «Шальке-04», з лікам 1:0 перайграўшы швейцарскі «Базель». Зараз нямецкі кваліфаер узначальвае групу Е.

Перамогу святкавалі «Арсенал» і «Чэлсі», якія з сухім лікам перайгралі «Напалі» (2:0) і «Сцяўа» (4:0) адпаведна. А вось пераможца англійскага чэмпіянату «Манчэстэр Юнайтэд» не выканаў «праграму максімум», унічыю згуляўшы з данецкім «Шахцёрам» — 1:1. З такім жа вынікам скончылася і сустрэча «Мілана» з «Аяксам», у якой абодва галы былі забіты на апошняй хвіліне матча. «Ювентус», у сапернікі якому дастаўся турэцкі «Галатасарай», таксама задаволіўся толькі нічыёй — 2:2.

Між іншым, адзіным хет-трыкам у другім раўндзе адзначыўся форвард «Алімпіякоса» Костас Мітраглу. Ад грэкаў пацярпеў бельгійскі «Андэрлехт» — 0:3.

Матчы трэцяга тура групавога этапу адбудуцца 22—23 кастрычніка.

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.