Вы тут

Сталічныя вуліцы... «падсалодзяць»?


Пра гэта расказаў журналістам падчас прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрый Янчык.

— Адзін з адходаў цукровай прамысловасці — меласа — можа дабаўляцца ў соль, якой пасыпаюць дарогі. Сумесь мае жоўта-карычневы колер. Меласа нейтралізуе шкоднае ўздзеянне солі на метал і абутак. Гэтае новаўвядзенне пакуль у стадыі эксперыменту, які здзейсняць сумесна з Акадэміяй навук, — адзначыў Дзмітрый Янчык.
Пасля збору ўраджаю цукровых буракоў, калі іх перапрацуюць і атрымаюць меласу, пачнецца вытворчасць «мадыфікаванай» солі. Працаваць з «падсалоджанай» сумессю гэтай зімой будуць толькі ў сталіцы — на дваровых тэрыторыях. Не выключана, што пасля падвядзення вынікаў эксперыменту такой сумессю для пасыпкі вуліц ў Беларусі пачнуць карыстацца масава.
— Цэнтральныя вуліцы і праспекты сёлета будзем пасыпаць соллю, як заўжды і рабілі. У спальных раёнах звычайна карыстаемся пясчана-салявой сумессю, — зазначыў генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства абслугоўвання «Гаррэмаўтадар» Мінгарвыканкама Дзяніс Глінскі. — Пакуль што выкарыстанне солі для барацьбы са слізкімі вуліцамі — самы танны і самы эфектыўны метад.
Як запэўніў Дзяніс Глінскі, усё неабходнае для пасыпкі вуліц ужо закуплена, а тэхніка для прыбірання вуліц ад снегу адрамантавана прыкладна на 95 працэнтаў. Для складзіравання снегу па ранейшаму ў ваколіцах Мінска існуе 14 месцаў.
Рыхтуюцца да зімы не толькі гарадскія службы, але і самі мінчане. Па інфармацыі намесніка генеральнага дырэктара Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Галіны Гілевіч, заключаць дагаворы з аўтаўладальнікамі на прыбіранне вуліц ад снегу пачалі яшчэ летам. Больш за 600 гаспадароў машын такія дакументы ўжо падпісалі. Паслуга каштуе пакуль што 21,4 тысячы рублёў. Да зімы, верагодна, гэтая лічба зменіцца, бо зменяцца выдаткі.
А пакуль час снегу яшчэ не прыйшоў, у Мінску збіраюцца павялічыць плошчы зялёных насаджэнняў.
— У бліжэйшы час супрацоўнікі «Мінскзелянбуда» высадзяць каля 7 тысяч дрэў і 31 тысячы хмызнякоў і адновяць прыкладна 7 гектараў газонаў, — расказаў генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства «Мінскзелянбуд» Ігар Кушнярэвіч.
Пачатак работ па пасадцы дрэў і хмызнякоў пачнецца пасля 15 кастрычніка. Акурат да гэтага часу лісце павінна поўнасцю апасці з галін, а гэта значыць, што саджанцы акажуцца больш адаптаванымі для перасадкі.
У пітомніку «Мінскзелянбуда» для рэалізацыі падрыхтавана больш за 25 тысяч саджанцаў дрэў і 90 тысяч саджанцаў хмызнякоў. Той пасадачны матэрыял, які не выкарыстае ў працы «Мінскзелянбуд», будзе рэалізаваны насельніцтву. Цэны на саджанцы дрэў пачынаюцца ад 50 тысяч рублёў.

Ганна ГАРУСТОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».