Вы тут

Хроніка апошніх падзей


У 2013 годзе мігранты перавядуць дадому 414 мільярдаў

Краіны, якія пастаўляюць рабочыя рукі на сусветны рынак працы, збяруць добры ўраджай грашовых пераводаў — 550 млрд долараў. Гэта на 6,3 % вышэй за леташні паказчык, сведчыць новы даклад падраздзялення міграцыі і грашовых пераводаў Сусветнага банка. Пераводы мігрантаў ужо цяпер перавышаюць ВУП такіх краін, як Аўстрыя або ПАР. А да 2016 года іх аб'ём, паводле ацэнак Сусветнага банка, вырасце да 540 млрд.

Па ўсім свеце (з улікам паступленняў як у развітыя краіны, так і ў тыя, якія развіваюцца) пераводы
232 млн працоўных мігрантаў складзе 550 млрд сёлета і звыш 700 млрд долараў да 2016 года. Лідарамі па намінальным аб'ёме паступленняў пераводаў з-за мяжы ў гэтым годзе застаюцца Індыя (чакаецца каля 71 млрд долараў), Кітай (60 млрд), Філіпіны (26 млрд), Мексіка (22 млрд) і Нігерыя (21 млрд). Гэтая пяцёрка амаль не змяняецца ўжо некалькі гадоў. У лік буйных атрымальнікаў пераводаў у свеце, які развіваецца, у 2013 годзе таксама ўвойдуць Украіна, Егіпет, Пакістан, Бангладэш, В'етнам.
Па звестках СБ, Таджыкістан трэці год застанецца лідарам сусветнага рэйтынгу ў адносінах чыстага аб'ёму атрыманых пераводаў мігрантаў да ВУП. У 2012 годзе гэты паказчык складаў 48 % ВУП. Асноўнай крыніцай пераводаў для Таджыкістана з'яўляецца Расія.

ЗША апярэджваюць Расію па нафтаздабычы

Паводле звестак Міжнароднага энергетычнага агенцтва (ІЕА) і Кіраўніцтва энергетычнай бяспекі ЗША (ЕІА) у ліпені 2013 года ЗША сумарна здабывалі да 22 мільёнаў барэляў вуглевадародаў за суткі. Для параўнання, у Расіі ў 2013 годзе здабыча нафты і газу павінна была скласці 21,8 мільёна барэляў за суткі. Найбуйнейшым вытворцам нафты ў 2013 годзе застаецца Саудаўская Аравія, дзе ў першым паўгоддзі здабывалася да 11,7 мільёна барэляў у суткі. Прычынамі росту нафтаздабычы ў ЗША стала распрацоўка сланцавых радовішчаў, найбуйнейшыя з якіх — Бакен і Ігл Форд — размешчаны ў Паўночнай Дакоце і Тэхасе. Павышэнне здабычы вуглевадародаў са сланцаў у ЗША здольна панізіць цэны на сыравіну па ўсім свеце, таму што Злучаныя Штаты доўгі час былі аднымі з вядучых нафтавых імпарцёраў.

Літва можа блакіраваць Калінінград

Літва можа заблакіраваць чыгуначныя і аўтамабільныя зносіны Расіі з Калінінградскай вобласцю, заявіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус. Ён адзначыў, што яго краіна пойдзе на такі крок, калі Масква «не спыніць ціск на сваіх суседзяў». Раней МЗС Літвы паведаміў, што з 30 жніўня на літоўска-расійскай мяжы падвяргаюцца дбайнай праверцы зарэгістраваныя ў Літве легкавыя аўтамабілі, а з 11 верасня — і грузавыя, якія адпраўляе Літва. З-за гэтага літоўскія перавозчыкі панеслі страты не менш як дзесяць мільёнаў еўра. Заява прагучала напярэдадні саміту Усходняга партнёрства ў Вільні. Літва з'яўляецца адным з асноўных прыхільнікаў больш хуткага падпісання Еўрасаюзам і Украінай пагаднення аб асацыяцыі і стварэнні зоны свабоднага гандлю. Пагадненне фактычна пазбаўляе Украіну магчымасці ў будучыні далучыцца да Мытнага саюза з-за неадпаведнасці паміж заканадаўчымі нормамі.

Амерыканцаў прызналі аднымі з самых «тоўстых і хворых»

На сусветным эканамічным форуме навукоўцы прызналі амерыканцаў аднымі з самых «тоўстых, нервовых і хворых жыхароў Зямлі», піша Thе Wаshіngtоn Роst. У новай канцэпцыі «Індэкса чалавечага капіталу» ўлічваецца колькасць неінфекцыйных захворванняў — атлусцення, цукровага дыябету, хвароб сэрца. А таксама ўзровень адукацыі, медыцынскія магчымасці і шэраг іншых крытэрыяў. Навукоўцы адзначаюць у ЗША высокі ўзровень уплыву хвароб на развіццё бізнесу і агульны эканамічны стан краіны. ЗША знаходзяцца на 112-м месцы ў рэйтынгу з 122 дзяржаў па індэксе капіталу. Лідзіруюць у рэйтынгу невялікія еўрапейскія краіны, у той час як вялікія і развітыя краіны пакутуюць ад большай колькасці негатыўных фактараў.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.