А на наступным тыдні прыгрэе да 16 цяпла
У пятніцу тэрыторыя нашай краіны трапіць пад уплыў антыцыклону з цэнтрам над паўднёвым усходам Польшчы, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга ФЯДОТАВА.
Гэты антыцыклон будзе гаспадарыць у нас і на выхадныя. Прагназуецца без істотных ападкаў, а ўначы і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ўначы на суботу і нядзелю плюс 1-6 градусаў, месцамі замаразкі да 0 — мінус 4 градусаў. Удзень тэмпературны фон стане павялічвацца, у суботу чакаецца ўжо плюс 7-12, а ў нядзелю — 8-14 цяпла. На пачатку наступнага тыдня будзе пераважна без ападкаў, толькі на поўначы прагназуюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ўначы на панядзелак 1-6 цяпла, а на тарфяніках Палесся замаразкі да 0-мінус 3 градусаў. Удзень у панядзелак плюс 10-15 градусаў.
Паводле папярэдніх разлікаў айчынных сіноптыкаў, да сярэдзіны наступнага тыдня ў паўночных раёнах прагназуюцца невялікія дажджы. У аўторак і сераду тэмпература паветра ўдзень будзе дасягаць ужо 11-16 цяпла. Згадзіцеся, што гэта даволі камфортнае надвор'е для кастрычніка, а сіноптыкі чакаюць яшчэ і «бабіна лета».
Сяргей КУРКАЧ.
Яйкі — у першую чаргу курыныя — адзін з ключавых прадуктаў харчавання ў нашай краіне.
Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?
Вось ужо дзесяць гадоў, як пісьменнік Янка Сіпакоў застаўся ў сваіх кнігах — і тых, што падарыў, а найперш, у тых, што напісаў... А споўнілася б яму сёння 85 гадоў.
Там зладзілі сапраўдную казку.