Вы тут

4 кастрычніка


Дзень пачатку касмічнай эры чалавецтва. Абвешчаны Міжнароднай федэрацыяй астранаўтыкі ў верасні 1967 года.

Сусветны дзень жывёл. Адзначаецца па рашэнні Міжнароднага кангрэса прыхільнікаў руху ў абарону прыроды, які праходзіў у 1931 г. у Фларэнцыі.

1582 год — у адпаведнасці з указам Папы Рымскага Грыгорыя ХІІІ, у каталіцкіх дзяржавах праведзена рэформа юліянскага календара, быў уведзены новы (грыгарыянскі) каляндар. Разам з іншымі дзяржавамі на гэты каляндар перайшлі і беларускія землі, якія ўваходзілі ў Рэч Паспалітую (Са вецкая Расія гэты стыль прыняла 31 студзеня 1918 года).

1883 год

— з Парыжа ўпершыню адправіўся ў шлях кантынентальны цягнік «Усходні экспрэс». Маршрут яго пралягаў праз Страсбург, Вену, Будапешт і заканчваўся ў Бухарэсце. У 1906 годзе, пасля пабудовы знакамітага Сімпланскага тунэля, «Усходні экспрэс» пачаў здзяйсняць паездкі да Стамбула. Са з'яўленнем больш танных авіяліній прыбытак ад экспрэса стаў падаць, і ў 1977 годзе яго абслугоўванне, здавалася б, канчаткова спынілася. Аднак дзякуючы прадпрымальніку і энтузіясту чыгунак Джэймсу Шэрвуду легендарны цягнік, праслаўлены ў знакамітым дэтэктыве Агаты Крысці (а таксама ў раманах Грэма Грына «Стамбульскі экспрэс» і Сідні Шэлдана «Калі на ступіць заўтра»), набыў другое нараджэнне: 25 мая 1982 года — ужо як «Венецыянскі Усходні экспрэс» — ён пачаў курсіраваць з Лондана ў Венецыю.

1948 год — 65 гадоў таму нарадзіў ся (горад Гродна) Аляксандр Мухтаравіч Байчораў, беларускі філосаф, доктар філасофскіх навук (1986), прафесар (1988). Даследуе праблемы знешняй палітыкі ЗША, еўрапейскай бяспекі і міжнароднага кантролю над узбраеннем.

Максім БАГДАНОВІЧ, паэт, публіцыст, перакладчык:

«Дзіцё, што ў коласе зярно...»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.