Вы тут

ЧАМУ «ПАЦЯЖЭЛІ» ГАЗАВЫЯ БАЛОНЫ?


З пасёлка Бобр Крупскага раёна патэлефанаваў з пытаннем Міхаіл Уладзіміравіч Карнейка. Датычылася яно звадкаванага газу ў балонах для насельніцтва, дакладней, кошту на яго.

— Вось прачытаў днямі ў вашай газеце, што цана на звадкаваны прыродны газ для насельніцтва павялічылася на 4 працэнты. Але гаворка ішла пра «блакітнае паліва», якое рэалізуецца ў малалітражных балонах аб'ёмам 1-27 літраў. У той жа час было пазначана, што цана на газ у балонах аб'ёмам 50 літраў застаецца ранейшай. Дык вось, я нядаўна замовіў сабе такі балон, і мне яго прывезлі па цане 56 700 рублёў. Прыкладна месяц таму я плаціў за аналагічны балон толькі 48 100 рублёў. Як гэта разумець? — пытаўся наш заяўнік.

У Крупскім цэху звадкаванага і прыроднага газа (гаргазе) нам патлумачылі, што атрымалі афіцыйны ліст ад «Мінаблгаза», дзе ўказаны новыя цэны на прыродны звадкаваны газ. У прыватнасці, цяпер за адзін кілаграм газу спажыўцы павінны плаціць 2,7 тысячы рублёў. За 50-літровы па аб'ёме балон выходзіць якраз названыя 56,7 тысячы рублёў. «Гэты ліст мы атрымалі 2 кастрычніка і з сённяшняга дня пачалі развозіць балоны па новай цане», паведамілі «Звяздзе» на прадпрыемстве.

Канчаткова кропкі над «і» расставілі ў «Мінаблгазе». Сапраўды, згаданае чытачом павялічэнне з пачатку месяца цаны звадкаванага прыроднага газу на 4 працэнты закранула малалітражныя балоны аб'ёмам 1-27 літры. Такое рашэнне, нагадаем, змяшчалася ў пастанове Міністэрства эканомікі. Цэны на газ у балонах аб'ёмам 50 літраў дакумент не закранаў, таму што яны міністэрствам... не рэгулююцца.

У «Мінаблгазе» далей паведамілі, што пастановай Савета Міністраў ад 27 верасня 2013 года № 849 былі ўнесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў ад 4 лютага 2011 года № 138, згодна з якімі і павысіліся цэны на звадкаваны прыродны газ у балонах аб'ёмам 50 літраў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».