Вы тут

Зловіш рака — адпусці!


З 15 кастрычніка па 15 ліпеня на ўсіх вадаёмах краіны ўводзіцца забарона на лоўлю вузкапалага рака. Такая мера, каб колькасць яго хутка аднаўлялася, дзейнічае ў перыяд лінькі.

— У выпадку, калі рыбалоў вылавіць у азначаны прамежак часу рака, ён павінен яго адпусціць, — паведаміў старшы дзяржаўны інспектар Мінскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вадзім Варабей. — Бліжэйшы «сваяк» вузкапалага рака — шыракапалы занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Яго лоўля катэгарычна забаронена. Адрозніць гэтыя два віды ракаў дастаткова проста: шыракапалы, у параўнанні з вузкапалым, мае больш кароткія і тоўстыя клюшні.

У астатні час, калі лоўля вузкапалага рака дазволена, катэгарычна забараняецца здабываць больш за 30 штук у дзень на чалавека. Забаронена і лоўля з выкарыстаннем ракаловак у колькасці больш за тры штукі (даўжынёй звыш 100 см з дыяметрам уваходнай адтуліны больш за 70 см і ячэйкай менш за 22 мм).

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.