У верасні золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні Спецыяльнага стандарту распаўсюджвання звестак МВФ скараціліся на 313,7 млн. долараў ЗША і, паводле папярэдніх звестках, на 1 кастрычніка склалі 7,3877 млрд. долараў у эквіваленце.
Такую статыстыку дае Нацыянальны банк. Дарэчы, у нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў скараціўся на 374,9 млн. долараў і на 1 кастрычніка склаў 8,0449 млрд. “Скарачэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў у асноўным абумоўлена зніжэннем цаны на золата на міжнародным рынку каштоўных металаў, а таксама пагашэннем Нацыянальным банкам і ўрадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце, якія ў верасні бягучага года былі выкананы ў поўным аб'ёме. Падтрыманню аб'ёму золатавалютных рэзерваў спрыяла размяшчэнне валютных аблігацый Міністэрства фінансаў на ўнутраным рынку краіны”, - тлумачаць у галоўным банку краіны.
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ
Прыгажуні-гераіні паралельна — выкладчыцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага.
Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.
У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.
СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.