Вы тут

Гарызонт магчымасцяў


З кожным годам Беларусь і Казахстан звязвае ўсё больш формаў супрацоўніцтва ў рамках узятага яшчэ ў 1990-х гадах курсу на стратэгічнае партнёрства. Гэты курс аб'ектыўна адпавядае інтарэсам абодвух бакоў.
Па-першае, моцныя агульныя ўспаміны аб савецкім мінулым, у якім жыхары Беларусі і Казахстана актыўна ўзаемадзейнічалі і ставіліся з павагай адзін да аднаго. У выніку ў кожнай з краін ёсць дыяспара — беларуская ў Казахстане і казахстанская ў Беларусі, прычым вельмі актыўныя.

Па-другое, перад Беларуссю і Казахстанам стаяць у многім падобныя задачы — мадэрнізаваць эканоміку, ідучы па шляху ўзмацнення арыентаванага на экспарт сучаснага прамысловага сектара і выводзячы на сусветны ўзровень прадукцыйнасці сельскую гаспадарку. Разам гэта рабіць лягчэй, у сувязі з чым прэзідэнтамі Беларусі і Казахстана было прынята рашэнне сустракацца раз на год, каб кантраляваць парадак рэалізацыі гэтай першараднай задачы.
Па-трэцяе, эканомікі дзвюх краін мінімальна канкурыруюць, узаемна дапаўняючы адна адну. Дастаткова вялікі спектр беларускіх тавараў не вырабляецца ў Казахстане і наадварот, што дазваляе развіваць знешні гандаль, не канфліктуючы. Асаблівае значэнне для Беларусі маюць багатыя запасы выкапняў у нетрах Казахстана. Рост экспарту карысных выкапняў уяўляе інтарэс для беларускай апрацоўчай прамысловасці, якая мае патрэбу ў імпартнай сыравіне.
Па-чацвёртае, аб'ектыўна існуючыя падставы для супрацоўніцтва атрымоўваюць дадатковы імпульс у рамках інтэграцыйных працэсаў, якія адбываюцца на постсавецкай прасторы. Створаны Адзіная эканамічная прастора і Мытны саюз, павышаецца ўзровень рэалізацыі прынятых рашэнняў у СНД, ідуць канструктыўныя перамовы аб стварэнні ў 2015 годзе Еўразійскага эканамічнага саюза. Беларускія чыноўнікі працуюць поплеч з казахстанскімі ў рамках Еўразійскай эканамічнай камісіі, вызначаючы важныя аспекты далейшага развіцця інтэграцыі.
Па-пятае, росту ўзаемадзеяння садзейнічае і геаграфічнае становішча дзвюх краін. Праз Беларусь Казахстан можа пастаўляць свае тавары на найбуйнейшы ў свеце рынак ЕС, а Беларусь праз Казахстан можа развіваць свой экспарт у напрамку Кітая, які з часам абавязкова стане найбуйнейшым рынкам у свеце. У сувязі з гэтым вялікая ўвага сёння надаецца развіццю супрацоўніцтва ў лагістыцы.
Чарговым этапам у развіцці пазітыўных стасункаў дзвюх краін стаў візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў Астану 3-4 кастрычніка 2013 года. У час беларуска-казахстанскіх перагавораў Нурсултан Назарбаеў адзначыў, што гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх краін развіваецца дынамічна. Пры гэтым сярод краін СНД Казахстан з'яўляецца для Беларусі трэцім партнёрам па аб'ёмах тавараабароту.
Асвятліў Прэзідэнт Казахстана і дасягненні ў прамысловай кааперацыі. Сёння ў Казахстане працуюць 14 сумесных прадпрыемстваў, у тым ліку ў сферы вытворчасці і зборкі кар'ерна-шахтавай тэхнікі, збожжаўборачных камбайнаў, трактароў, рухавікоў, ліфтаў і іншай тэхнікі. Звярнуў увагу Нурсултан Назарбаеў і на паспяховую рэалізацыю сумеснага праекта «Казахстанска-беларускі індустрыяльна-тэхналагічны парк сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі».
У сваю чаргу, Прэзідэнт Беларусі канстатаваў, што за апошнія гады бакам удалося дасягнуць нядрэнных вынікаў у вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі: «Менавіта такое ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва дазваляе нам рашаць задачы па насычэнні ўнутранага рынку Мытнага саюза і ЕЭП уласным прадуктам, павышэнні канкурэнтаздольнасці эканомік, стварэнні працоўных месцаў».
Безумоўна, галоўным вынікам візіту беларускага кіраўніка дзяржавы стала падпісанне дарожнай карты развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на 2014—2016 гады. Яна дазволіць павысіць тавараабарот, які сёлета крыху панізіўся, і дасягнуць новых перспектыў у інтэграцыі прамысловых сектараў дзвюх краін.
Аб тым, што беларуска-казахстанскія адносіны звязаны не толькі з эканамічнымі інтарэсамі, сведчаць праекты і пагадненні ў адукацыйнай сферы. Падчас візіту адбылося адкрыццё Казахстанска-беларускага вучэбна-вытворчага цэнтра падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі інжынерных кадраў пры Казахскім агратэхнічным універсітэце імя С. Сейфуліна.
Было таксама падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Акадэміяй дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Казахстана. Беларускі Прэзідэнт, акрамя гэтага, адзначыў неабходнасць актывізацыі работы па стварэнні запланаванага беларуска-казахстанскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі і транспланталогіі.
У час візіту кіраўнікі дзяржаў дамовіліся таксама ўмацоўваць узаемадзеянне ў навукова-тэхнічнай сферы, у галіне мірнага асваення касмічнай прасторы, у абароннай і ваенна-тэхнічнай галінах, заклікалі дзелавыя колы да большай інвестыцыйнай актыўнасці на тэрыторыі дзвюх краін. Прайшлі паспяховыя перагаворы і па іншых значных пытаннях супрацоўніцтва.

Сяргей КІЗІМА,

доктар палітычных навук

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.