Вы тут

Разам з культурнай канвенцыяй


Рэспубліка Беларусь падпісала Еўрапейскую культурную канвенцыю 18 кастрычніка 1993 года, і з таго часу стала актыўным удзельнікам і прапагандыстам Дзён еўрапейскай спадчыны. Не выключэннем стаў і гэты год, калі нашых грамадзян і гасцей краіны знаёмяць з аб'ектамі гісторыі і культуры.

1381181922716_8-25

Загадчыца сектара па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Наталля ХВІР адзначыла, што мэта ўдзелу Беларусі ў Днях — заўжды нязменная: сведчыць нашу прысутнасць у актуаліях сённяшняй Еўропы, пацвярджаць далучанасць беларускай нацыі да агульнаеўрапейскай гісторыка-культурнай плыні.

Рамачная канвенцыя Савета Еўропы аб значэнні культурнай спадчыны для грамадства, падпісаная 27 кастрычніка 2007 года, сведчыць, што культурная спадчына з'яўляецца сукупнасцю рэсурсаў, атрыманых у спадчыну з мінулага, якую людзі лічаць адлюстраваннем і перадачай сваіх каштоўнасцяў, вераванняў, ведаў і традыцый, што пастаянна змяняюцца. Яна ўключае ўсе аспекты навакольнага асяроддзя, якія ўзніклі ў выніку ўзаемадзеяння паміж людзьмі і прасторай цягам гістарычнага развіцця.
У Міністэрстве культуры адзначаюць таксама, што беларуская культура вызначаецца разнастайнасцю формаў і праяў. Яе адметнасць — у спалучэнні ўсходніх і заходніх культурных тэндэнцый, у пэўным кансерватызме і няздольнасці да хуткіх змен.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».