Вы тут

8 кастрычніка


Мiж­на­род­ны ты­дзень пiсь­ма. Пра­во­дзiц­ца па ра­шэн­нi XIV кан­грэ­са Су­свет­на­га паш­то­ва­га са­ю­за (1957). На гэты час прыпадае і 9 каст­рыч­нi­ка — дзень ства­рэн­ня ў Бер­не Су­свет­на­га паш­то­ва­га са­ю­за (1874).

1831 год — на­ра­дзiў­ся (вёс­ка Ду­дзi­чы, ця­пер Пу­ха­вiц­кi ра­ён Мiн­скай воб­лас­цi) Мi­ха­iл Кар­ла­вiч Ель­скi, бе­ла­рус­кi скры­пач i кам­па­зi­тар, му­зыч­ны пiсь­мен­нiк. З па­чат­ку 1860‑х га­доў кан­цэр­та­ваў за мя­жой. Збi­раў бе­ла­рус­кiя на­род­ныя ме­ло­дыi, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы iх у сва­iх тво­рах. На­пi­саў ка­ля 100 му­зыч­ных тво­раў, у тым лi­ку два кан­цэр­ты, са­на­ту-фан­та­зiю, скры­пiч­ныя i фар­тэ­пi­ян­ныя па­ла­не­зы, ма­зур­кi, мi­нi­я­цю­ры i iн­шыя. Аў­тар пра­цы «На­род­ныя тан­цы Мiн­скай гу­бер­нi», ар­ты­ку­лаў i на­ры­саў пра кам­па­зi­та­раў i му­зы­кан­таў-вы­ка­наў­цаў. Па­мёр ў 1904 го­дзе.

1871 год

 — на­ра­дзiў­ся пра­фе­сiй­ны ба­рэц i ат­лет Iван Пад­дуб­ны. Iван Мак­сi­ма­вiч — за­слу­жа­ны ар­тыст РСФСР, за­слу­жа­ны май­стар спор­ту, ула­даль­нiк ты­ту­ла «Чэм­пi­ён Аме­ры­кi». За сваю 40‑га­до­вую кар'­е­ру ён не прай­граў нi­вод­на­га чэм­пi­я­на­ту, толь­кi ў асоб­ных су­тыч­ках уда­ча здрадж­ва­ла яму. Спарт­сме­на, якi атры­маў су­свет­нае пры­знан­не, на­зы­ва­лi « чэм­пi­ё­нам чэм­пi­ё­наў» i «рус­кiм во­ла­там». Ён з'я­вiў­ся на свет у бед­най ся­лян­скай сям'i. У 17 га­доў па­чаў пра­ца­ваць у Се­ва­сто­паль­скiм пор­це груз­чы­кам. У 1896 го­дзе вы­пад­ко­ва апы­нуў­ся ў цыр­ку ў Фе­а­до­сii. Там Iван час­та на­зi­раў за тым, што ад­бы­ва­ла­ся на ма­не­жы, i ад­ной­чы па­пра­сiў да­зво­лу па­спра­ба­ваць свае сi­лы ў су­тыч­ках з чэм­пi­ё­на­мi. Яму да­зво­лi­лi. У вы­нi­ку ўсе са­пер­нi­кi бы­лi пе­ра­мо­жа­ны. З гэ­та­га па­ча­ла­ся кар'­е­ра бар­ца, Пад­дуб­ны стаў вы­сту­паць у цыр­ку. У 1905—1908 га­дах «рус­кi во­лат» быў пе­ра­мож­цам най­буй­ней­шых чэм­пi­я­на­таў све­ту па кла­сiч­най ба­раць­бе ся­род пра­фе­сi­я­на­лаў. Ён шмат гаст­ра­ля­ваў за мя­жой, iмя Пад­дуб­на­га доў­гiя га­ды не па­кi­да­ла ста­ро­нак еў­ра­пей­скiх га­зет. Пас­ля Каст­рыч­нiц­кай рэ­ва­лю­цыi чэм­пi­ён ак­тыў­на пра­па­ган­да­ваў но­вы — са­вец­кi — спорт. Толь­кi ў 1941 го­дзе ва ўзрос­це 70 га­доў ле­ген­дар­ны ба­рэц па­кi­нуў ды­ван. А не ста­ла Iва­на Мак­сi­мо­вi­ча ў 1949 го­дзе.

1948 год — на­ра­дзi­ла­ся (го­рад Мiнск) Тац­ця­на Iва­наў­на Ша­мя­кi­на, бе­ла­рус­кi лi­та­ра­ту­раз­наў­ца, кры­тык i пе­ра­клад­чык, док­тар фi­ла­ла­гiч­ных на­вук (2001), пра­фе­сар (2003). Да­сле­дуе гiс­то­рыю куль­ту­ры, бе­ла­рус­кую мi­фа­ло­гiю ў кан­тэкс­це су­свет­най, у су­вя­зi з лi­та­ра­ту­рай i фальк­ло­рам, праб­ле­мы су­час­най бе­ла­рус­кай про­зы, асаб­лi­вас­цi сты­лю бе­ла­рус­кiх пiсь­мен­нi­каў. На рус­кую мо­ву пе­ра­кла­ла тво­ры I. Ша­мя­кi­на «Ганд­ляр­ка i па­эт», «Вазь­му твой боль», «Зе­нiт» i iнш.

Iван МЕ­ЛЕЖ,
на­род­ны пiсь­мен­нiк Бе­ла­ру­сi:

«На­ву­ка — свет, якi вы­клi­кае па­ва­гу».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».