Вы тут

Ад камунальных плацяжоў да блакіравання карткі


Мы ўжо расказвалі пра тое, як бяспечна праводзіць плацяжы ў інтэрнэце. Але пасля публікацыі нашы чытачы тэлефанавалі і пыталіся, у прыватнасці, пра тое, што ўвогуле сабою ўяўляе інтэрнэт-банкінг і мабільны банкінг. Наш эксперт начальнік аддзела арганізацыі працы Разліковага цэнтра пластыкавых картак Беларусбанка Алена ЛАГУНІНА пагадзілася патлумачыць сэнс гэтых сэрвісаў.

ПЛАЦЯЖЫ З ЛЮБОГА МЕСЦА

«Інтэрнэт-банкінг і мабільны банкінг уваходзяць у лік сэрвісаў так званага дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання і дазваляюць трымальнікам картак кругласутачна практычна з любой кропкі свету праводзіць шырокі спектр плацежных і іншых аперацый (камунальныя плацяжы, грашовыя пераводы, папаўненне ўкладаў, аплата крэдытаў, падключэнне розных банкаўскіх сэрвісаў, прагляд балансу, аператыўная блакіраванне згубленых картак і інш.), — кажа спецыяліст. — Пры выкарыстанні інтэрнэт-банкінгу аперацыі праводзяцца на адмысловым сайце банка. Карыстальнікі ж мабільнага банкінгу выкарыстоўваюць, як правіла, спецыяльнае графічнае меню на сваім мабільным тэлефоне. Як разнавіднасць мабільнага банкінгу, можна вылучыць існуючы ў шэрагу банкаў сэрвіс СМС-банкінг, калі аперацыі праводзяцца проста з дапамогай набору і адпраўкі на спецыяльны нумар СМС-паведамленняў пэўнага фармату».
Дарэчы, па словах Алены Лагунінай, пералік магчымасцяў інтэрнэт- і мабільнага банкінгу індывідуальны для кожнага банка, таксама як спектр картак, якія маюць доступ да гэтых сэрвісаў, і тым больш сістэмы бяспекі, якія выкарыстоўваюцца пры правядзення плацяжоў.

БЯСПЕКА — ГАЛОЎНАЕ

«Калі казаць пра Беларусбанк, то пытанню бяспекі і надзейнасці каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання надаецца вялікая ўвага. Пры здзяйсненні аперацый праз інтэрнэт- і мабільны банкінг выкарыстоўваюцца шматузроўневыя сістэмы абароны звестак, якія перадаюцца, доступ да паслуг абаронены ад несанкцыянаванага выкарыстання паролямі (а ў інтэрнэт-банкінгу — і лагінам карыстальніка)», — заяўляе прадстаўнік банка. У той жа час і самі трымальнікі картак павінны праяўляць разумную абачлівасць. Да прыкладу, не выдаваць і не захоўваць у даступным для іншых месцы індывідуальную інфармацыю аб паролях і лагінах.
«Правядзенне плацяжоў з дапамогай інтэрнэту і тэлефонаў вельмі хутка набірае папулярнасць: сёння сярод трымальнікаў картак Беларусбанка карыстальнікамі гэтых каналаў абслугоўвання з'яўляецца больш за 1,1 мільёна чалавек. Гэта і не дзіўна, бо мабільнасць у кіраванні ўласнымі фінансамі робіць жыццё не толькі больш камфортным, але і пакідае больш часу на зносіны з блізкімі і сябрамі», — лічыць спецыяліст.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.