Вы тут

Дзіцячыя грошы


Лепш за ўсё мы ву­чым­ся і за­па­мі­на­ем у дзя­цін­стве. Ка­лі ўжо мы хо­чам, каб на­ша на­сель­ніц­тва бы­ло фі­нан­са­ва аду­ка­ва­ным, то па­чы­наць трэ­ба ме­на­ві­та з дзя­цей. Пра но­вы від аплат­ных кар­так — для дзя­цей — рас­каз­вае Але­на Ла­гу­ні­на, на­чаль­нік ад­дзе­ла ар­га­ні­за­цыі пра­цы Раз­лі­ко­ва­га цэнт­ра плас­ты­ка­вых кар­так Бе­ла­рус­бан­ка.

"Дзе­ці заў­сё­ды імк­нуц­ца пе­рай­маць па­во­дзі­ны да­рос­лых і ў лі­ку пер­шых асвой­ва­юць но­выя тэх­на­ло­гіі. Не вы­клю­чэн­не і аплат­ныя карт­кі, якія не так даў­но па­ча­лі пра­па­ноў­ваць фі­нан­са­ва-крэ­дыт­ныя ўста­но­вы на­шай кра­і­ны, — ка­жа спе­цы­я­ліст. — Дзі­ця­чыя карт­кі афарм­ля­юц­ца, як пра­ві­ла, да ра­хун­ку баць­коў. Функ­цы­я­наль­насць дзі­ця­чай карт­кі час­та да­зва­ляе вы­ка­рыс­тоў­ваць яе для зняц­ця на­яў­ных гро­шай (ка­лі на та­кую ??апе­ра­цыю не ўста­ноў­ле­на за­ба­ро­на баць­ка­мі і бан­кам), пра­вя­дзен­ня па­ку­пак, вы­ка­ры­стан­ня ін­фа­кі­ёс­каў, ма­біль­на­га бан­кін­гу".

Ка­лі ка­заць пра Бе­ла­рус­банк, то, па сло­вах Але­ны Ла­гу­ні­най, тут дзі­ця­чую карт­ку мож­на афор­міць дзі­ця­ці ва ўзрос­це ад 6 да 18 га­доў у якас­ці да­дат­ко­вай да ра­хун­ку ад­на­го з баць­коў або ін­шых паў­на­лет­ніх асоб (на­прык­лад, ба­бу­лі, цёт­кі і інш.). Карт­ка мо­жа быць пры­вя­за­на да ра­хун­ку, які ў вас ужо ство­ра­ны ў бан­ку (на­прык­лад, на які пе­ра­ліч­ва­ец­ца зар­пла­та, пен­сія), аль­бо да но­ва­га ра­хун­ку, на які спе­цы­яль­на бу­дуць уно­сіц­ца су­мы, пра­ду­гле­джа­ныя для вы­ка­ры­стан­ня дзі­цём.

На­ту­раль­на, да­рос­лыя хо­чуць мець маг­чы­масць кант­ра­ля­ваць вы­дат­ка­ван­не гра­шо­вых срод­каў. "Та­му ўла­даль­нік ра­хун­ку мо­жа ўста­ля­ваць лі­міт на су­му апе­ра­цый па дзі­ця­чай карт­цы (за дзень або пэў­ны пе­ры­яд), — па­ве­дам­ляе спе­цы­я­ліст бан­ка. — Акра­мя гэ­та­га, ула­даль­нік ра­хун­ку пад­клю­ча­ец­ца да па­слу­гі "СМС-апа­вя­шчэн­не", і пас­ля лю­бой рас­ход­най апе­ра­цыі па "Дзі­ця­чай" карт­цы на ма­біль­ны тэ­ле­фон пры­хо­дзіць па­ве­дам­лен­не аб тым, коль­кі гро­шай вы­дат­ка­ва­на".

Апе­ра­цыі па карт­цы дзі­ця­ці больш "праз­рыс­тыя" для баць­коў, чым апла­та за на­яў­ныя гро­шы, бо мож­на лёг­ка кант­ра­ля­ваць вы­дат­кі свай­го сы­на ці дач­кі. У лю­бы мо­мант мож­на за­пы­таць вы­піс­ку па ра­хун­ку, у якой зме­шча­на гіс­то­рыя ўсіх апе­ра­цый па карт­ках, аформ­ле­ных да ра­хун­ку. Па вы­піс­цы мож­на ўба­чыць да­ту здзяйс­нен­ня апе­ра­цыі, мес­ца, яе су­му, а так­са­ма су­му маг­чы­мых ка­мі­сій за зняц­це на­яў­ных гро­шай. Атры­маць вы­піс­ку па ра­хун­ку мож­на па аса­біс­тым зва­ро­це ў банк з прад'­яў­лен­нем да­ку­мен­та, які свед­чыць асо­бу, (паш­пар­та) або па элект­рон­най по­шце. Па вы­ні­ках ме­ся­ца мож­на ра­за­браць ра­зам з дзі­цем, якія вы­дат­кі бы­лі апраў­да­ны­мі, а без якіх мож­на бы­ло і абы­сці­ся, што на­ву­чыць дзі­ця лепш кант­ра­ля­ваць вы­дат­кі.

"На ка­рысць дзі­ця­чай карт­кі ка­жа і іх вя­лі­кая бяс­пе­ка ў па­раў­на­нні з на­яў­ны­мі гра­шы­ма, стра­та якіх прак­тыч­на заў­сё­ды з'яў­ля­ец­ца без­зва­рот­най. Ка­лі ж дзі­ця згу­біць карт­ку, гро­шы ўсё роў­на зна­хо­дзяц­ца ў бяс­пе­цы на ра­хун­ку. Га­лоў­нае — апе­ра­тыў­на за­бла­кі­ра­ваць карт­ку па зван­ку ў круг­ла­су­тач­ную сэр­віс­ную служ­бу з на­ступ­ным прад­стаў­лен­нем у пісь­мо­вай фор­ме за­явы ва ўста­но­ву бан­ка. Та­кая карт­ка мо­жа стаць не толь­кі ці­ка­вым, але і ка­рыс­ным па­да­рун­кам дзі­ця­ці, бо дасць маг­чы­масць на­ву­чыць яго ра­зум­на вы­ка­рыс­тоў­ваць гра­шо­выя срод­кі, за­клас­ці асно­вы ве­даў аб фі­нан­са­вых па­слу­гах і пад­рых­та­ваць да ра­зум­най са­ма­стой­нас­ці ў да­рос­лым жыц­ці", — упэў­не­на Але­на Ла­гу­ні­на.

***

Ча­ка­ем ва­шых пы­тан­няў пра ка­ры­стан­не гра­шы­ма і ўсё, што з гэ­тым звя­за­на. Вы мо­жа­це звяр­тац­ца на элект­рон­ны ад­рас га­зе­ты іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу з па­зна­кай "для ад­дзе­ла эка­но­мі­кі" ці па тэ­ле­фо­не 8 017 292 38 02.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».