Сеціва


СТАРОНКА ІМЯ ГЮНЕШ

На гэтым тыдні адна з самых яркіх артыстак беларускай эстрады адкрыла свой афіцыйны інтэрнэт-сайт па адрасе www.gunеsh.tv. На старонцы — поўны набор: біяграфія і дыскаграфія, фотаздымкі і відэазапісы, навіны і расклад найбліжэйшых выступленняў, кантакты і канцэртны райдар спявачкі, а таксама спасылкі на ўсе афіцыйныя групы Гюнеш у сацыяльных сетках. Ну і, зразумела, гасцявая «кніга водгукаў», якую адданыя прыхільнікі ўжо запоўнілі першымі падзякамі.

1381443842965_1

«Адмыслова для прыхільнікаў, якія часта звярталіся да нас з пытаннем, дзе можна знайсці тую ці іншую кампазіцыю, якая не ўвайшла ў альбомы альбо гучала толькі на канцэртах, мы стварылі раздзелы «Нявыдадзенае» і «Экстра», — расказала «Звяздзе» прэс-сакратарка спявачкі. — Там, напрыклад, змешчаны кавер-версіі сусветных хітоў, дуэты з іншымі выканаўцамі, песні на азербайджанскай, беларускай і рускай мовах. Усе іх свабодна можна спампаваць».
Сама ж старонка даступная на дзвюх мовах — рускай і англійскай. «Хацелася, каб інфармацыя была максімальна даступнай як для рускамоўнай публікі, так і для замежнікаў, — тлумачыць гэты выбар артыстка. — А ў будучыні, вельмі магчыма, у меню сайта з'явяцца беларуская і турэцкая мова».

ТЭЛЕВІЗАР У ІНТЭРНЭЦЕ

Тэлеканал АНТ запусціў адмысловую версію «ОNT.BY» для інтэрнэт-карыстальнікаў. Як абяцае прэс-служба канала, у віртуальнай версіі гледачам прапануюць не толькі аператыўныя навіны і сённяшнія найбольш рэйтынгавыя праекты, але таксама дакументальныя, музычныя, інфармацыйныя і забаўляльныя праграмы, створаныя на АНТ за ўсе 11 гадоў яго існавання.

1381443844163_2

У прыватнасці, з самай першай серыі ўжо даступны «Адваротны адлік», праекты «Подых планеты», «Дакументальны дэтэктыў», «Музычныя вечары ў Мірскім замку», «Эстрадны кактэйль», «Гонар нацыі», «Што? Дзе? Калі?» у Беларусі» ды іншыя. Ёсць і эксклюзіў ад творчай групы, як інтэрнэт-праект «Кругасветка» з Алегам Раманавым», на бліжэйшую будучыню запланаваны яшчэ некалькі праграм, створаных знарок для інтэрнэт-гледачоў. І ўсё гэта — кругласутачна, 7 дзён на тыдзень. «А на Оnlіnе.оnt.bу можна не толькі новы інтэрнэт-канал паглядзець, але і свежую тэлепраграму «пагартаць», і пакінуць свае прапановы, — дадае прэс-сакратарка АНТ Юлія Дубоўская. — Прычым уплываць на сетку вяшчання можа кожны карыстальнік — праз галасаванне на сайце».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.