Вы тут

11 кастрычніка


1817 год — на­ра­дзіў­ся (ма­ён­так Шчор­сы, ця­пер На­ва­груд­скі ра­ён) Ан­тон Юзэф Глін­скі, бе­ла­рус­кі фальк­ла­рыст і пісь­мен­нік. Пра­ца­ваў у зна­ка­мі­тай на ўсю Еў­ро­пу біб­лі­я­тэ­цы Храп­то­ві­чаў. З 1844 го­да жыў у Віль­ні, дзе рэ­да­га­ваў «Виленские губернские ведомости». Аў­тар «Ка­зач­ні­ка» — збор­ні­ка апра­ца­ва­ных бе­ла­рус­кіх на­род­ных ка­зак, анек­до­таў, апа­вя­дан­няў. Па­мёр у 1866 го­дзе.

1885 год

— на­ра­дзіў­ся вя­до­мы фран­цуз­скі пісь­мен­нік Фран­суа Ма­ры­як. Яго ра­ма­ны «Пус­ты­ня ка­хан­ня», «Тэ­рэ­за Дэ­скей­ру», «Клу­бок змей» па­ста­ві­лі Ма­ры­я­ка ў шэ­раг най­буй­ней­шых фран­цуз­скіх аў­та­раў ХХ ста­год­дзя. Пе­ра­ка­на­ны ка­то­лік, Ма­ры­як па­каз­вае, што жыц­цё­вая прак­ты­ка бур­жу­а­зіі су­пя­рэ­чыць хрыс­ці­ян­скім ма­раль­ным прын­цы­пам. Пад­час Дру­гой су­свет­най вай­ны пісь­мен­нік удзель­ні­чаў у Ру­ху су­пра­ціў­лен­ня. Пад псеў­да­ні­мам Фа­рэз вы­пус­ціў пуб­лі­цыс­тыч­ную кні­гу «Чор­ны сшы­так», су­праць фа­шыз­му і ка­ла­ба­ра­цы­я­ніз­му. У 1952-м Фран­суа Ма­ры­я­ку пры­су­дзі­лі Но­бе­леў­скую прэ­мію па лі­та­ра­ту­ры. «Ча­ла­век па сва­ёй пры­ро­дзе не мо­жа су­мня­вац­ца ў тым, што жыц­цё мае кі­ру­нак і мэ­ту», — ка­заў ён. І з гэ­тым нель­га не па­га­дзіц­ца.

1933 год — на­ра­дзіў­ся Мі­ка­лай Ана­толь­е­віч Маль­цаў, бе­ла­рус­кі ву­чо­ны і кан­струк­тар у га­лі­не вы­лі­чаль­най тэх­ні­кі. Аў­тар на­ву­ко­вых прац і вы­на­хо­дак па ЭВМ ты­пу «Мінск» і Адзі­най сіс­тэ­мы, вы­лі­чаль­ных комп­лек­саў, сіс­тэм і се­так. Адзін з вя­ду­чых рас­пра­цоў­шчы­каў ЭВМ «Мінск-2», «Мінск-23». Га­лоў­ны кан­струк­тар ма­шы­ны «Мінск-26», пра­цэ­са­раў; на­мес­нік га­лоў­на­га кан­струк­та­ра ма­шы­ны «Мінск-27» і ЭВМ ЕС-1022. Лаў­рэ­ат Дзяр­жаў­най прэ­міі СССР (1970).

Ры­гор Шыр­ма, ха­ра­вы ды­ры­жор, фальк­ла­рыст, гра­мад­скі і му­зыч­ны дзе­яч:
«Трэ­ба так пра­ца­ваць і жыць, каб сум на­шай бе­ла­рус­кай во­се­ні пе­ра­тва­рыў­ся ў ба­дзё­рыя вяс­но­выя на­строі».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?