Зборная Беларусі па футболе з мінімальным лікам (1:0) перамагла ў Жодзіне каманду Японіі.
Зборную Георгія Кандрацьева на радзіме «белазаў» памятаюць яшчэ па жнівеньскім матчы супраць чарнагорцаў. На жаль, вялікай аўдыторыі паядынак тады не сабраў, а таму чарговы спарынг нацыянальнай зборнай чакаўся з пэўнай засцярогай. І сапраўды, ніхто не мог гарантаваць у будні дзень поўных трыбун. Нават на матчы з Японіяй, зборнай, якая чатыры разы ўдзельнічала ў чэмпіянаце свету. Шкада, але і цяпер стадыён «Тарпеда» зноў не быў запоўнены. І калі б не добрая падтрымка экзатычных японскіх балельшчыкаў, гуляць прыйшлося б у тэатральнай цішыні.
— Ад мяне мала што залежыць, — адказвае на пытанне карэспандэнта «Звязды» Георгій Кандрацьеў. — Мы сваёй гульнёй спрабуем запрасіць балельшчыкаў на стадыён. Апошнім часам мы сталі гуляць лепш.
А матч насамрэч атрымаўся цікавым для гледачоў. Альберта Дзакероні, галоўны трэнер Японіі, яшчэ загадзя казаў пра тое, што супраць нашых суайчыннікаў збіраецца згуляць хутка. У азіятаў гэта часам атрымлівалася, аднак і нашы хлопцы таксама нядрэнна выглядалі і адказвалі апаненту колкімі атакамі. Ну а галявы ўдар пад перакладзіну Яна Цігарава, які ледзь не парваў сетку за варотамі японскага галкіпера, наогул скарыў сэрцы балельшчыкаў. Цікава, што для Яна, гульца маскоўскага «Лакаматыва», гэта толькі другі трапны ўдар у кар'еры! Мінулы раз ён адзначаўся голам яшчэ тады, калі выступаў за запарожскі «Металург».
— Японцы вядомыя сваёй працавітасцю, тэхнікай. Яны гуляюць за еўрапейскія топ-клубы. Мы перамаглі, але зрабіць гэта было нялёгка, — прызнаўся пасля сустрэчы Цігараў.
Тарас ШЧЫРЫ, г. Жодзіна
Фота Надзеі Бужан
Крыху больш за два тыдні застаецца да важнага і адказнага кроку ў жыцці кожнага з нас — да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.
Распазнаць трываласць лёду дапаможа колер ледзянога покрыва.