Вы тут

Навінкі рэгіёна


Сацыяльнае таксі — не раскоша

Гэтую паслугу для людзей з абмежаванымі магчымасцямі нядаўна ўкаранілі ў Лідскім раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
За сродкі з раённага бюджэту набылі мікрааўтобус са спецыяльным пад'ёмным устройствам для інвалідаў-калясачнікаў. Такім чынам, чалавек можа заставацца ў крэсле каляскі ад пачатку да завяршэння паездкі. У першую чаргу сацыяльнае таксі прызначана для транспартнай падтрымкі людзей, якія наведваюць аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў у Лідзе і Бярозаўцы, а таксама аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых грамадзян. Скарыстацца ім (толькі пры наведванні сацыяльна значных аб'ектаў і ў суправаджэнні здаровага чалавека) могуць і іншыя людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, але ўжо на платнай аснове. Пры гэтым сацыяльнае таксі працуе па льготным тарыфе, тут не бяруць, як звычайна, асобную суму «за пасадку», паведаміла дырэктар Лідскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Петух.

Aшмянская «саломка»

У вёсцы Кракоўка Ашмянскага раёна адкрылася прадпрыемства па вытворчасці кандытарскіх вырабаў, дзе створана 10 рабочых месцаў для мясцовых жыхароў.
Інвестары, бізнесмены Карапет Афрыкян і Вардан Аміран, вырашылі скарыстацца ў Беларусі вопытам падобнага даволі паспяховага прадпрыемства ў Арменіі. У Кракоўцы будзе вырабляцца і фасавацца ў пакеты салёная і салодкая саломка, а ў перспектыве — з кунжутам і перцам чылі. Пры гэтым разлік робіцца менавіта на мясцовую сыравіну — ашмянскія дрожджы, лідскую муку, маргарын, цукар і соль беларускай вытворчасці. У планах — пастаўкі прадукцыі па ўсёй рэспубліцы і, магчыма, на экспарт, а першы прадукт, па словах дырэктара замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Унісон груп» Наталлі Попчанкі, прадэгустуюць ашмянцы. Прычым плошчы, якія арандуюцца новым прадпрыемствам, дазваляюць размясціць там яшчэ адну лінію.

Шчучынская альтэрнатыва

Сесія Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў, прысвечаная пытанням эфектыўнага выкарыстання сыравінных, паліўна-энергетычных рэсурсаў і ўкараненню энергазберагальных тэхналогій, распачалася з наведвання першай у вобласці сонечнай электрастанцыі.
Сонечныя модулі, якія цяпер знаходзяцца ў пробнай эксплутацыі, устаноўлены каля станцыі Ражанка прыватным інвестарам (ТАА «Аграхімсвятло») і пасля завяршэння мантажу будуць разлічаны на магутнасць 1,26 МВт. Электраэнергія пачне прадавацца гэтым прадпрыемствам згодна з дагаворам з прадпрыемствам «Гроднаэнерга». У перспектыве магутнасць станцыі можа скласці да 10 МВт, што супастаўна са спажываннем усяго раёна. Безумоўна, стартавыя ўкладанні ў гэтую альтэрнатыву газу і іншым відам паліва немалыя, але праект можа акупіцца даволі хутка, спадзяецца дырэктар «Аграхімсвятла» Георгій Зуеў. Сярод плюсаў — немагчымасць страт энергіі, мінімум персаналу для эксплуатацыі сонечнай электрастанцыі і, безумоўна, яе суперэкалагічнасць — адсутнасць шкодных выкідаў у навакольнае асяроддзе.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.