Вы тут

16 кастрычніка


Дзень шэ­фа (пра­фе­сій­нае свя­та біз­нес­ме­наў). Свят­ку­ец­ца ў знак пры­знан­ня кі­раў­ні­коў ве­дам­стваў, кам­па­ній і фір­маў і асаб­лі­вай да іх па­ва­гі.

1618 год — 395 га­доў на­зад ад­бы­ло­ся вы­ступ­лен­не га­ра­джан Ма­гі­лё­ва су­праць пры­му­со­ва­га ўвя­дзен­ня цар­коў­най уніі, якое ўвай­шло ў гіс­то­рыю пад наз­вай Ма­гі­лёў­скае паў­стан­не. Штурш­ком да яго ста­лі дзе­ян­ні по­лац­ка­га ўні­яц­ка­га ар­хі­епіс­ка­па Яса­фа­та Кун­цэ­ві­ча, які ў каст­рыч­ні­ку 1618 го­да на­кі­ра­ваў­ся ў Ма­гі­лёў з на­ме­рам за­крыць там пра­ва­слаў­ныя царк­вы і на­вя­заць жы­ха­рам унію. Ма­гіст­рат Ма­гі­лё­ва за­явіў, што го­рад не бу­дзе пад­па­рад­коў­вац­ца ўні­яц­кай міт­ра­по­ліі. Да­ве­даў­шы­ся пра на­блі­жэн­не Кун­цэ­ві­ча, га­ра­джа­не за­чы­ні­лі пе­рад ім бра­му, уста­на­ві­лі на га­рад­скім ва­ле гар­ма­ты, па­гра­жа­ю­чы вы­ка­рыс­таць зброю, ка­лі ар­хі­епіс­кап па­спра­буе пра­нік­нуць у Ма­гі­лёў. Та­ды Кун­цэ­віч па­ехаў у Вар­ша­ву, каб па­ве­да­міць аб гэ­тым зда­рэн­ні ка­ра­лю Жы­гі­мон­ту ІІІ, і да­мог­ся вы­дан­ня ка­ра­леў­ска­га ўні­вер­са­ла, згод­на з якім 20 удзель­ні­каў вы­ступ­лен­ня бы­лі асу­джа­ны да смя­рот­на­га па­ка­ран­ня, а на жы­ха­роў го­ра­да на­кла­дзе­ны штраф.

1813 год

— Біт­ва на­ро­даў. Та­кую наз­ву ў су­свет­най гіс­то­рыі атры­ма­ла біт­ва, якая па­ча­ло­ся ў гэ­ты дзень ў 1813-м годзе ка­ля ня­мец­ка­га го­ра­да Лейп­цыг. Са­юз­ная ар­мія ў скла­дзе Ра­сіі, Аў­стрыі, Пру­сіі і Шве­цыі су­праць­ста­я­ла вой­скам На­па­ле­о­на Ба­на­пар­та. На ба­ку фран­цу­заў ва­я­ва­лі па­ля­кі, італь­ян­цы, бель­гій­цы, га­ланд­цы і ін­шыя на­ро­ды. Па коль­кас­ці во­і­наў і ўзбра­ен­ня пе­ра­ва­га бы­ла на ба­ку са­юз­ні­каў. Ба­я­выя дзе­ян­ні пра­цяг­ва­лі­ся ча­ты­ры дні. Толь­кі ў пер­шы дзень стра­ты скла­лі ка­ля 30 ты­сяч бай­цоў з кож­на­га бо­ку. Па­збег­нуў­шы поў­на­га раз­гро­му, На­па­ле­он ад­сту­піў. Бы­лі вы­зва­ле­ны ад фран­цу­заў Гер­ма­нія і Га­лан­дыя. Лейп­цыг­ская біт­ва іс­тот­на па­ско­ры­ла па­дзен­не ім­пе­рыі На­па­ле­о­на ў на­ступ­ным, 1814 го­дзе.

1941 год — на­ра­дзі­ла­ся На­дзея Вік­та­раў­на Пі­вень, бе­ла­рус­кі ву­чо­ны ў га­лі­не іму­на­ло­гіі, док­тар ме­ды­цын­скіх на­вук (1993). Аў­тар на­ву­ко­вых прац па ме­ха­ніз­мах іму­на­рэ­гу­ля­цыі ар­га­ніз­ма, рас­пра­цоў­цы но­вых срод­каў іму­на­хі­міч­на­га ана­лі­зу бія­рэ­гу­ля­та­раў і ме­та­да­ло­гіі іх вы­ка­ры­стан­ня ў прак­тыч­най ме­ды­цы­не. Лаў­рэ­ат Дзяр­жаў­най прэ­міі Бе­ла­ру­сі (1988).

Він­цэнт Ду­нін-Мар­цін­ке­віч, кла­сік бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры і дра­ма­тур­гіі:
«Ды гэ­та ўжо, ві­даць, пры­су­джа­на спрад­ве­ку, што дух пя­рэ­чан­ня жы­ве ў ча­ла­ве­ку».

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.