Вы тут

ЖАНЧЫНА — АЗНАЧАЕ ЖЫЦЦЁ


Матуль ушанавалі ў храме

Мінулы тыдзень у Беларусі быў прэлюдыяй да Дня маці, які 14 кастрычніка адзначылі мільёны беларускіх жанчын. А кульмінацыяй святкавання стала рэспубліканскае ўрачыстае мерапрыемства «Галоўнае слова ў нашым лёсе — маці». 250 жанчын з усёй Беларусі з'ехаліся ў храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай.

— Вось ужо сямнаццаць гадоў беларускія маці маюць сваё ўласнае свята. Але сэнс у яго куды больш глыбокі, чым гэта падаецца на першы погляд, — мяркуе старшыня Беларускага саюза жанчын, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Надзея Ермакова

. — Бо 14 кастрычніка
адзначаецца вялікае царкоўнае свята — Пакровы Прасвятой Багародзіцы. А Ісуса Хрыста таксама нарадзіла маці... Менавіта таму мы імкнёмся праводзіць Дзень маці ў храмах. Сюды мы запрасілі мацярок, якія нарадзілі сёлета дзяцей, нягледзячы на пэўныя фізічныя абмежаванні. Без перабольшвання можна сказаць, што яны здзейснілі подзвіг.
Аднак роля жанчыны ў нашым грамадстве ўсё больш нівеліруецца. Цяжка сказаць, што гэта — даніна модзе ці непазбежная гістарычная заканамернасць. Калі яшчэ сто гадоў таму ролі бацькі і маці ў сям'і былі дакладна акрэслены і разведзены, то цяпер яны ўсё больш збліжаюцца. Для кагосьці гэтыя навацыі, мабыць, і добрыя, але яны не зусім стасуюцца з традыцыйным укладам сям'і.
— Жанчына ў беларусаў заўсёды была ўвасабленнем самага высокага, чыстага, светлага і святога, — лічыць протаіерэй Фёдар Поўны, настаяцель Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска. — Становіцца не проста страшна, становіцца трывожна за будучыню чалавечага роду... Ёсць жа такое выказванне: «Слова «жанчына» — замежнага паходжання і ў перакладзе азначае «жыццё». А нашы — адны з самых прыгожых у свеце. Мне згадваецца выпадак, калі я быў у Германіі і вырашыў звярнуцца да адной жанчыны па-нямецку. Аказалася, што яна... з Беларусі.
Дарэчы, менавіта 14 кастрычніка 1996 года ў фундамент храма была закладзена памятная грамата-капсула з пасланнем нашчадкам.
— Гэты храм-помнік яшчэ афіцыйна не ўведзены ў эксплуатацыю. Ён належыць пакуль Міністэрству юстыцыі. Але па-чалавечы мы разумеем, што храм павінен выконваць свае функцыі ўжо цяпер. Міласцю Боскай мы яшчэ не маем даведзенае да канца будаўніцтва царквы, аднак тут ужо цепліцца літургічнае жыццё, — кажа Фёдар Поўны.
Часта да царквы па маральную падтрымку звяртаюцца маці з абмежаванымі магчымасцямі, якім часам даволі цяжка прыстасавацца да навакольнага свету. Аднак, як адзначае сустаршыня Беларускага саюза жанчын Антаніна Морава, іх не трэба называць інвалідамі. Яны такія ж людзі, проста могуць крыху менш. Але таксама радуюцца жыццю, выхоўваюць дзяцей. І робяць гэта, нягледзячы на ўсе натуральныя і штучныя перашкоды. Таму яны, як ніхто, заслугоўваюць пашаны і цёплых слоў — і не толькі ў Дзень маці...

Валяр'ян ШКЛЕННІК

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.