Вы тут

Беларускі адбор на «Еўрабачанне» стартуе ў найбліжэйшыя дні


Днямі ў Белтэлерадыёкампаніі абмяркоўвалі падрыхтоўку да конкурсу «Еўрабачанне» — дзіцячага і дарослага. І калі з першым усё зразумела (прадстаўнік абраны, песня і нумар дапрацоўваюцца, а напрыканцы лістапада можна будзе пазнаёміцца з вынікам), то наконт другога да апошняга часу нацыянальны аргкамітэт захоўваў поўнае маўчанне. Цяпер жа стала вядома галоўнае: Беларусь у «Еўрабачанні-2014», што пройдзе ў сталіцы Даніі, удзельнічае!

Нацыянальны адбор стартуе неўзабаве — умовы яго правядзення і патрабаванні да ўдзельнікаў абяцаюць апублікаваць на сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.bу ў найбліжэйшыя дні. Кіраўніком адбору, як і летась, прызначана дырэктар тэлеканала «Беларусь 2» Вольга Шлягер. Паводле яе слоў, істотных змен у палажэнні аб нацыянальным адборы сёлета не будзе.
Як даведалася «Звязда», беларускім артыстам, якія пажадаюць узяць удзел у адборачным туры да «Еўрабачання», давядзецца грунтоўна падрыхтавацца і пастарацца адразу пераканаць журы ў сваім патэнцыяле. Бо часу на «раскачку» і правільнае афармленне заявак, як мяркуецца, у іх будзе зусім няшмат — каля месяца. Да таго ж з усіх дасланых заявак без дадатковых прамежкавых этапаў суддзі будуць адразу вызначаць удзельнікаў фіналу — да 15 чалавек. Імя ж прадстаўніка нашай краіны на конкурсе будзе названа ў студзені 2014 года, паведамляе прэс-служба БТРК.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».