Вы тут

18 кастрычніка


1738 год — на­ра­дзiў­ся Анд­рэй Цi­ма­фе­е­вiч Бо­ла­таў. Удзель­нiк ся­мi­га­до­вай вай­ны з Пру­сi­яй, свед­ка па­ка­ран­ня Пу­га­чо­ва. Туль­скi па­ме­шчык, якi ад­мо­вiў­ся ад блiс­ку­чай пры­двор­най кар'­е­ры. Пер­шы рус­кi аг­ра­ном, фi­ло­саф, асвет­нiк, пiсь­мен­нiк, мас­так, вы­на­ход­нiк, фар­ма­цэўт i ўрач. Ён пер­шым ву­чыў рус­кiх ся­лян вы­рошч­ваць буль­бу i па­мi­до­ры. Склаў апi­сан­не больш як шас­цi­сот га­тун­каў яб­лынь i груш. Бяс­плат­на ля­чыў мiкс­ту­ра­мi i элект­рыч­нас­цю. Ства­рыў пер­шы ў Ра­сii дзi­ця­чы дра­ма­тыч­ны тэ­атр. Вы­да­ваў ча­со­пi­сы i ства­раў унi­каль­ныя са­до­ва-пар­ка­выя ан­самб­лi. Пi­саў кар­цi­ны, п'е­сы, вер­шы, ме­му­а­ры, фi­ла­соф­скiя пра­цы. Сэн­сам яго жыц­ця ста­ла паў­на­та i ра­дасць што­дзён­най твор­час­цi. Анд­рэй Бо­ла­таў пе­ра­жыў во­сем ра­сiй­скiх ца­роў, на­пi­саў амаль 350 та­моў тво­раў па са­мых роз­ных га­лi­нах ве­даў i быў па­ха­ва­ны ў дзень свай­го 95-год­дзя, 18 каст­рыч­нi­ка 1833 го­да.

1893 год

— 120 га­доў та­му на­ра­дзiў­ся Ула­дзi­мiр Iо­сi­фа­вiч Ула­да­мiр­скi (Ма­лей­ка), бе­ла­рус­кi ак­цёр, на­род­ны ар­тыст Бе­ла­ру­сi (1938) i СССР (1955). У 1924-1959 га­дах — ак­цёр Бе­ла­рус­ка­га тэ­ат­ра iмя Я. Ку­па­лы (у 1944-м уз­на­чаль­ваў фран­та­вую тэ­ат­раль­ную бры­га­ду). Ак­цёр шы­ро­ка­га твор­ча­га дыя­па­зо­ну. Яго мас­тац­тва вы­явi­ла­ся ў дак­лад­най пе­ра­да­чы псi­ха­ло­гii ге­ро­яў, плас­тыч­нас­цi, яр­кас­цi ма­люн­ка ро­лi, ва­ло­дан­нi iм­пра­вi­за­цы­яй, умен­нi ка­рыс­тац­ца сцэ­нiч­най дэ­тал­лю, мi­мi­кай. Ся­род ро­ляў: Гуш­ка («Ай­чы­на» К. Чор­на­га), Тры­стан («Са­ба­ка на се­не» Ло­пе дэ Ве­гi), Iван Ка­ла­мiй­цаў («Апош­нiя» М. Гор­ка­га) i iн­шыя. Зды­маў­ся ў фiль­мах «Хто смя­ец­ца апош­нiм», «Па­лес­кая ле­ген­да». Го­лас ак­цё­ра час­та гу­чаў па ра­дыё. Па­мёр у 1971 го­дзе.

1947 год — на­ра­дзiў­ся (го­рад Коб­рын) Алег Ана­толь­е­вiч Страль­чо­нак, бе­ла­рус­кi ву­чо­ны, ака­дэ­мiк НАН Бе­ла­ру­сi (1994). Аў­тар больш за 180 на­ву­ко­вых прац, 35 вы­на­ход­нiц­тваў. Да­сле­да­ван­нi ў га­лi­не хi­мii гар­мо­наў i гар­ма­наль­най рэ­цэп­цыi. За ства­рэн­не i ўка­ра­нен­не ў прак­ты­ку ахо­вы зда­роўя ра­дые­ды­яг­нас­тыч­ных на­бо­раў уда­сто­е­ны Дзяр­жаў­най прэ­мii Бе­ла­ру­сi (1988).

Анд­рэй Во­лян, па­лi­тыч­ны дзе­яч, фi­ло­саф, iдэ­о­лаг Рэ­фар­ма­цыi:
«Уся­кая ча­ла­ве­чая су­поль­насць ства­ра­ец­ца, га­лоў­ным чы­нам, каб за­бяс­пе­чыць са­бе спа­кой­нае, мiр­нае жыц­цё, сва­бод­нае ад зва­даў i ва­ро­жай па­гро­зы».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.