Вы тут

Iнiцыятары iдэi зносу помнiка савецкiм воiнам у Рызе настойваюць на яго знiшчэннi


Iнiцыятары прапановы аб зносе помнiка савецкiм воiнам — вызвалiцелям Савецкай Латвii i Рыгi ад нямецка-фашысцкiх войскаў настойваюць на тым, каб манумент быў знiшчаны. Робертс Красцiньш, Эмiлс Гайлiс i Марыс Рукс лiчаць, што тэрыторыя ў Пардаўгаве, дзе ўсталяваны мемарыял, гiстарычна з'яўлялася плошчай Перамогi латвiйскай дзяржавы, перадае Delfi.

Тым часам на сайце Manabalss.lv, якi прызначаны для збору подпiсаў з наступным разглядам iнiцыятыў у латвiйскiм сейме, пад заклiкам знесцi помнiк падпiсалiся больш за 10 тысяч чалавек. Гэтых подпiсаў хопiць, каб перадаць iнiцыятыву на разгляд латвiйскага сейма.

Аб падтрымцы iнiцыятывы раней заявiлi i некаторыя афiцыйныя асобы краiны — у прыватнасцi, мiнiстр абароны Арцiс Пабрыкс. У сваю чаргу, катэгарычна супраць знiшчэння помнiка выказаўся мэр Рыгi Нiл Ушакоў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.