Вы тут

На iмунiтэт спадзявайся...


«Пачатак мая — гэта калi на адным прыпынку стаяць жанчына ў футры i хлопец у майцы». Мушу пагадзiцца з аўтарам жарту! I ўжо без жарту, на поўным сур'ёзе, удакладнiць, што падобная з'ява — жанчына ў футры i хлопец у майцы — тыповая не толькi для пачатку мая, але i для сярэдзiны кастрычнiка. Месяцы не сказаць каб далёкiя адзiн ад аднаго... Да таго ж аб'ядноўваюць iх не толькi парадоксы ў вопратцы, але i так званыя максiмумы шматлiкiх прастудных захворванняў. Першы называецца зiмова-вясновым, другi — асенне-зiмовым.

Пiкi прастудных захворванняў медыкi-практыкi тлумачаць чым заўгодна: недахопам вiтамiнаў, аслабленнем загартоўкi, малой колькасцю сонечных промняў... I ў вынiку — знiжэннем праславутага iмунiтэту. Гэтыя аргументы ў дачыненнi да зiмова-вясновага перыяду больш-менш слушныя. Што тычыцца асенне-зiмовага...

Як бы там нi было, а яшчэ нядаўна, летам, нам, згадзiцеся, хапала сонечных промняў, працавалi i працуюць кiрмашы па продажы гароднiны, садавiны... Але ж, нягледзячы на гэта, хлопцу ў майцы хутчэй за ўсё проста забяспечана пераахаладжэнне арганiзма. Як i iншым грамадзянам, якiм цягам доўгiх халодных тыдняў камунальнiкi не падключаюць ацяпленне i тым самым трымаюць людзей у стане таго «хлопца ў майцы»...

А таму адзенне (гэта я як доктар кажу) заўсёды павiнна адпавядаць тэмпературы. У iм не павiнна быць холадна альбо горача. Толькi камфортна! Аднак многiя — i па розных прычынах — не жадаюць прыстасоўвацца да зменлiвых паводзiн надвор'я. А ў вынiку — «нечаканая» прастуда, бальнiчны... З усiмi наступствамi.

Генадзь ШЭРШАНЬ, г. Мiнск

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.