Вы тут

22 кастрычніка


1805 год — ля мы­са Тра­фаль­гар, ка­ля іс­пан­ска­га пор­та Ка­дыс, анг­лій­ская эс­кад­ра ад­мі­ра­ла Га­ра­цыа Нэль­са­на да­гна­ла фран­ка-іс­пан­скую эс­кад­ру пад ка­ман­да­ван­нем П'е­ра-Шар­ля дэ Віль­нё­ва. Мар­скі бой, які за­вя­заў­ся па­між эс­кад­ра­мі, увай­шоў у чац­вёр­ку най­буй­ней­шых мар­скіх біт­ваў су­свет­най гіс­то­рыі. Нель­сан біт­ву вый­граў, і Бры­та­нія за­ста­ла­ся кі­ра­ваць ма­ра­мі, сур'­ёз­на ўсклад­ніў­шы су­вязь Фран­цыі з яе ка­ло­ні­я­мі. Але гэ­та бы­ла ра­дасць са сля­за­мі на ва­чах: Нэль­сан быў смя­рот­на па­ра­не­ны. У боч­цы з кань­я­ком яго це­ла да­ста­ві­лі на ра­дзі­му. Фла­та­вод­цу Віль­нё­вуа Тра­фаль­гар так­са­ма каш­та­ваў жыц­ця: ад­пу­шча­ны з па­ло­ну пад сло­ва го­на­ру, ён скон­чыў жыц­цё са­ма­губ­ствам. А бры­тан­скія ма­ра­кі да гэ­та­га ча­су но­сяць на шыі чор­ны галь­штук — гэ­та жа­ло­ба па Га­ра­цыа Нэль­са­ну.

Trafalgar2

1932 год — на­ра­дзіў­ся Вік­тар Пят­ро­віч Стрэль­ні­каў, бе­ла­рус­кі ву­чо­ны ў га­лі­не ана­то­міі ча­ла­ве­ка, док­тар ме­ды­цын­скіх на­вук, пра­фе­сар, за­слу­жа­ны ра­бот­нік вы­шэй­шай шко­лы Бе­ла­ру­сі. Аў­тар на­ву­ко­вых прац па пы­тан­нях нар­маль­най ана­то­міі ча­ла­ве­ка.

1933 год — сён­ня споў­ні­ла­ся б 80 га­доў Іга­ру Мі­хай­ла­ві­чу Даб­ра­лю­ба­ву, кі­на­рэ­жы­сё­ру, за­слу­жа­на­му дзея­чу мас­тац­тваў Бе­ла­ру­сі, на­род­на­му ар­тыс­ту Бе­ла­ру­сі (1985). У 1962-96 га­дах пра­ца­ваў на кі­на­сту­дыі «Бе­ла­русь­фільм». Па­ста­віў філь­мы: «Іван Ма­ка­ра­віч», «Бе­лыя ро­сы», «Плач пе­ра­пёл­кі» і ін­шыя. Зды­маў­ся ў кі­на­філь­мах «Дзе­вяць дзён ад­на­го го­да», «Ка­ха­ная». Яго твор­час­ці ўлас­ці­вы ак­тыў­ная аў­тар­ская па­зі­цыя, ак­ту­аль­насць праб­ле­ма­ты­кі, рэа­ліс­тыч­ная фор­ма. Лаў­рэ­ат прэ­міі Ле­нін­ска­га кам­са­мо­ла Бе­ла­ру­сі (1970), пры­зоў між­на­род­ных кі­на­фес­ты­ва­ляў. Па­мёр у 2010 го­дзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?