Вы тут

Чаму Арменiя абрала Мытны саюз: погляд з Беларусi


Су­мес­ная за­ява прэ­зi­дэн­таў Ра­сii Ула­дзi­мi­ра Пу­цi­на i Ар­ме­нii Сер­жа Сарг­ся­на аб да­лу­чэн­нi Ар­ме­нii да Мыт­на­га са­ю­за для мно­гiх за­цi­каў­ле­ных асоб ста­ла «рап­тоў­най не­ча­ка­нас­цю». Мiж iн­шым, нi­чо­га та­ко­га сен­са­цый­на­га гэ­ты акт ар­мян­скай мiж­на­род­най па­лi­ты­кi не ўяў­ляе — хут­чэй, на­ад­ва­рот, здзiў­ляе тое, што Ар­ме­нiя да­гэ­туль не да­лу­чы­ла­ся да кра­iн — удзель­нiц «мыт­най трой­кi». Зы­хо­дзя­чы з сi­ту­а­цыi су­час­на­га iс­на­ван­ня ар­мян­скай дзяр­жа­вы, iн­ша­га геа­па­лi­тыч­на­га вы­ба­ру яе кi­раў­нiц­тва зра­бiць прос­та не маг­ло.

Адзi­ная маг­чы­масць

Без­умоў­на, ся­род дзяр­жаў Мыт­на­га са­ю­за асноў­ным парт­нё­рам Ар­ме­нii вы­гля­дае Ра­сiя. Важ­насць стра­тэ­гiч­на­га са­ю­зу з Ра­сi­яй у сiс­тэ­ме мiж­на­род­ных пры­яры­тэ­таў Ар­ме­нii цяж­ка пе­ра­аца­нiць. Асоб­ныя ар­мян­скiя i не­за­леж­ныя ана­лi­ты­кi мяр­ку­юць, што сам факт су­ве­рэн­на­га раз­вiц­ця ар­мян­скай дзяр­жа­вы маг­чы­мы толь­кi пры ўмо­ве вай­ско­ва-па­лi­тыч­най пад­трым­кi з бо­ку Ра­сiй­скай Фе­дэ­ра­цыi. На­га­да­ем, што Ар­ме­нiя зна­хо­дзiц­ца ў сi­ту­а­цыi фак­тыч­най эка­на­мiч­най бла­ка­ды i па­ста­ян­най ва­ен­най па­гро­зы з бо­ку Азер­бай­джа­на i Тур­цыi, з якi­мi мае ня­вы­ра­ша­ныя пы­тан­нi ва­кол ста­ту­су не­пры­зна­най рэс­пуб­лi­кi На­гор­ны Ка­ра­бах, а так­са­ма кан­флiкт ва­кол ад­мо­вы ту­рэц­ка­га кi­раў­нiц­тва пры­знаць факт ге­на­цы­ду ар­мян­ска­га на­ро­да i анек­сii част­кi ар­мян­скай тэ­ры­то­рыi, што ажыц­цяў­ля­ла­ся ўла­да­мi Асман­скай iм­пе­рыi ў пер­шай чвэр­цi ХХ ста­год­дзя.

Як у вай­ско­вым, так i ў эка­на­мiч­ным пла­не ба­га­тыя Тур­цыя i Азер­бай­джан ма­юць пэў­ныя пе­ра­ва­гi пе­рад не­вя­лi­кай ар­мян­скай дзяр­жа­вай, што не ва­ло­дае знач­ны­мi за­па­са­мi ка­рыс­ных вы­кап­няў i ма­тэ­ры­яль­ны­мi срод­ка­мi, та­му, ня­гле­дзя­чы на аса­бiс­тыя якас­цi ар­мян­скiх вай­скоў­цаў, на­ўрад цi гэ­та кра­i­на мае маг­чы­масць са­ма­стой­на ад­ста­яць улас­ную суб'­ект­насць у ва­ро­жым акру­жэн­нi.

У гэ­тых умо­вах, ад­ра­зу пас­ля рас­па­ду СССР, афi­цый­ным Ерэ­ва­нам быў узя­ты курс на ства­рэн­не вай­ско­ва-па­лi­тыч­на­га са­ю­зу з Ра­сi­яй як га­ран­тыi не­за­леж­нас­цi. Так, Ар­ме­нiя з'яў­ля­ец­ца ад­ной з кра­iн — удзель­нiц АДКБ, у го­ра­дзе Гюм­ры зна­хо­дзiц­ца ра­сiй­ская вай­ско­вая ба­за, дзе раз­ме­шча­на ка­ля 5 ты­сяч вай­скоў­цаў, па­меж­ныя част­кi ФСБ Ра­сii ажыц­цяў­ля­юць ахо­ву ар­мян­скай дзяр­жаў­най мя­жы.

Звыш­важ­най з'яў­ля­ец­ца так­са­ма ро­ля Ра­сii ў фар­мi­ра­ван­нi ар­мян­скай эка­но­мi­кi: акра­мя энер­ге­тыч­най за­леж­нас­цi, iс­нуе пэў­ная за­леж­насць ад Ра­сii як асноў­на­га на­прам­ку мiг­ра­цый­ных па­то­каў — з 13 мiль­ё­наў ар­мян ка­ля 10 мiль­ё­наў зна­хо­дзiц­ца па-за ме­жа­мi ра­дзi­мы, у тым лi­ку знач­ная част­ка пра­цуе ў Ра­сiй­скай Фе­дэ­ра­цыi. Пры­тым пры­быт­кi ад пра­цоў­ных мiг­ран­таў, за­ня­тых у Ра­сii, што­год скла­да­юць су­му, блiз­кую да дзяр­жаў­на­га бюд­жэ­ту Ар­ме­нii. Гэ­так жа знач­най з'яў­ля­ец­ца пры­сут­насць ра­сiй­ска­га бiз­не­су ў жыц­ця­здоль­ных сек­та­рах ар­мян­скай пра­мыс­ло­вас­цi i сфе­ры па­слуг. Да пры­кла­ду, важ­ней­шая транс­парт­ная ар­тэ­рыя кра­i­ны — Паўд­нё­ва-Каў­каз­ская чы­гун­ка з'яў­ля­ец­ца «дач­кой» Ра­сiй­скай чы­гун­кi. Па­доб­ная сi­ту­а­цыя скла­ла­ся i ў iн­шых пры­быт­ко­вых сфе­рах ар­мян­скай эка­но­мi­кi.

Та­кiм чы­нам, вы­бар ар­мян­ска­га кi­раў­нiц­тва на ка­рысць да­лу­чэн­ня да Мыт­на­га са­ю­за з'яў­ля­ец­ца не толь­кi адзi­на маг­чы­мым i не­аб­ход­ным, але i цал­кам апраў­да­ным як з вай­ско­ва-па­лi­тыч­ных, так i эка­на­мiч­ных пры­чын.

23-8

Не­бяс­печ­ная ло­гi­ка су­праць­ста­ян­ня

У та­кой сi­ту­а­цыi з бе­ла­рус­ка­га пунк­ту гле­джан­ня цi­ка­ва вы­гля­дае не сам факт да­лу­чэн­ня Ар­ме­нii да МС, але тыя дып­ла­ма­тыч­ныя дэк­ла­ра­цыi i ка­мен­та­рыi, што з'я­вi­лi­ся ў iн­фар­ма­цый­най пра­сто­ры пас­ля гэ­та­га кро­ку афi­цый­на­га Ерэ­ва­на. Спра­ва ў тым, што ў мiж­на­род­най па­лi­ты­цы Ар­ме­нiя заўж­ды ка­рыс­та­ла­ся так зва­ным «кам­плi­мен­тар­ным прын­цы­пам», што да­зва­ляў вы­бу­доў­ваць кан­струк­тыў­ныя ад­но­сi­ны з роз­ны­мi дзяр­жа­ва­мi i над­на­цы­я­наль­ны­мi бло­ка­мi, на­ват пры на­яў­нас­цi ў iх су­праць­лег­лых па­зi­цый у да­чы­нен­нi адзiн да ад­на­го. Та­кая знеш­не­па­лi­тыч­ная лi­нiя з'яў­ля­ец­ца цал­кам адэ­кват­най мiж­на­род­на­му ста­но­вi­шчу Ар­ме­нii, якая зна­хо­дзiц­ца ў не­сяб­роў­скiм акру­жэн­нi i прос­та не мо­жа са­бе да­зво­лiць па­шы­раць зо­ну кан­флiкт­нас­цi.

Яшчэ вяс­ной 2013 го­да Ар­ме­нiя па­ве­да­мi­ла аб на­ме­ры пад­пi­саць да­га­вор аб аса­цы­я­цыi i зо­не сва­бод­на­га ганд­лю з Еў­ра­пей­скiм са­юзам. Пры гэ­тым ад­эп­ты iдэi еў­ра­iн­тэг­ра­цыi як з ар­мян­ска­га, так i з еў­ра­пей­ска­га бо­ку не ба­чы­лi факт вай­ско­ва-па­лi­тыч­на­га са­ю­за Ар­ме­нii i Ра­сii ў якас­цi пе­ра­шко­ды гэ­та­му кро­ку. Доў­гi час нi­я­кiх не­га­тыў­ных за­яў ад­нос­на «кам­плi­мен­тар­най па­лi­ты­кi» Ерэ­ва­на не бы­ло не толь­кi з бо­ку ЕС, але i Ра­сii ды iн­шых дзяр­жаў, схiль­ных да еў­ра­зiй­скай iн­тэ­гра­цыi. На­ад­ва­рот, Ар­ме­нiя пра­цяг­ва­ла ак­тыў­нае су­пра­цоў­нiц­тва ў СНД i АДКБ: вяс­ной 2013 го­да ў Ерэ­ва­не ўра­чыс­та прай­шоў Еў­ра­зiй­скi мо­ла­дзе­вы фо­рум, а за­тым ад­быў­ся вi­зiт Прэ­зi­дэн­та Бе­ла­ру­сi Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кi.

8 жнiў­ня 2013 года пад­час вi­зi­ту ў Ра­сiю ар­мян­ска­га лi­да­ра Сер­жа Сарг­ся­на на су­мес­най прэс-кан­фе­рэн­цыi прэ­зi­дэнт Ра­сii Ула­дзi­мiр Пу­цiн ад­зна­чыў: «Мы аб­мер­ка­ва­лi iн­тэ­гра­цый­ныя пра­цэ­сы на пост­са­вец­кай пра­сто­ры i пры­ня­лi ра­шэн­не аб ства­рэн­нi су­мес­най ка­мi­сii, што вы­зна­чыць, як мож­на пры­мя­нiць апош­нiя да­мо­вы ў рам­ках Мыт­на­га са­ю­за Ра­сii, Ка­зах­ста­на, Бе­ла­ру­сi ад­нос­на Ар­ме­нii». Та­кiм чы­нам, вi­да­воч­на, што вы­бар на ка­рысць удзе­лу ў Мыт­ным са­ю­зе быў зроб­ле­ны ар­мян­скiм кi­раў­нiц­твам за­доў­га да 3 ве­рас­ня i з'яў­ляў­ся вы­нi­кам шэ­ра­гу пас­ля­доў­ных дып­ла­ма­тыч­ных дзе­ян­няў i мiж­на­род­ных ме­ра­пры­ем­стваў, а не «рап­тоў­най сен­са­цы­яй», як тое па­да­ло­ся асоб­ным па­лi­то­ла­гам i жур­на­лiс­там.

Гэ­так жа яс­на, што па­доб­ны вы­бар у ва­чах ар­мян­скай элi­ты не су­пя­рэ­чыў на­ме­ру за­клю­чыць парт­нёр­скiя да­моў­ле­нас­цi з Еў­ра­пей­скiм са­юзам. Ад­нак пас­ля афi­цый­на­га па­ве­дам­лен­ня аб на­ме­ры Ар­ме­нii да­лу­чыц­ца да Мыт­на­га са­ю­за курс на еў­ра­iн­тэг­ра­цыю ака­заў­ся фак­тыч­на звер­ну­ты. Кi­раў­нiц­тва Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за вус­на­мi ка­мi­са­ра па пы­тан­нях па­шы­рэн­ня i па­лi­ты­кi доб­ра­су­сед­ства Штэ­фа­на Фю­ле за­явi­ла аб ад­мо­ве ад пла­наў за­клю­чэн­ня да­моў­ле­нас­цяў з Ар­ме­нi­яй.

У гэ­ты час у ра­сiй­скiх срод­ках ма­са­вай iн­фар­ма­цыi па­чаў­ся па­рад гуч­ных i не зу­сiм ка­рэкт­ных за­яў роз­ных экс­пер­таў i па­лi­то­ла­гаў аб тым, як «ар­мя­нам па-баць­коў­ску па­тлу­ма­чы­лi па­лi­ты­ку пар­тыi». Скла­ла­ся ўра­жан­не, што да­лу­чэн­не да Мыт­на­га са­ю­за з'яў­ля­ец­ца не су­ве­рэн­ным кро­кам ар­мян­скай дзяр­жа­вы, якi пад­трым­лi­вае ка­ля 70% на­сель­нiц­тва, а вы­нi­кам цiс­ку з бо­ку Ра­сiй­скай Фе­дэ­ра­цыi, якi «вы­му­сiў Ар­ме­нiю ад­мо­вiц­ца ад су­пра­цы з ЕС на ка­рысць Мыт­на­га са­ю­за». Мiж iн­шым, як вi­даць з за­яў еў­ра­пей­ска­га кi­раў­нiц­тва, не Ар­ме­нiя пад цiс­кам Ра­сii ад­мо­вi­ла­ся ад аса­цы­я­цыi з ЕС, а ме­на­вi­та Еў­ра­пей­скi са­юз ад­мо­вiў­ся ад да­лей­ша­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня з Ар­ме­нi­яй у су­вя­зi з кур­сам афi­цый­на­га Ерэ­ва­на на да­лу­чэн­не да Мыт­на­га са­ю­за.

Та­кая ло­гi­ка су­праць­ста­ян­ня, ка­лi мiж­на­род­ны­мi элi­та­мi на сло­вах дэк­ла­ру­ец­ца схiль­насць да ства­рэн­ня адзi­най Еў­ро­пы i гла­баль­на­га рын­ку ад Ат­лан­ты­кi да Цi­ха­га акi­я­на, а на прак­ты­цы дзяр­жа­вы аказ­ва­юц­ца пе­рад вы­ба­рам «аль­бо—аль­бо», па­вiн­на быць улi­ча­на ў бе­ла­рус­кай мiж­на­род­най па­лi­ты­цы. Бо ме­на­вi­та дзя­ку­ю­чы па­доб­на­му ан­та­га­нiз­му род­нас­ных на­ро­даў за­ход­няй i ўсход­няй час­так еў­ра­пей­скай цы­вi­лi­за­цыi Бе­ла­русь не­ад­на­ра­зо­ва аказ­ва­ла­ся ў якас­цi арэ­ны кры­ва­вых вой­наў i кан­флiк­таў. Рэс­пуб­лi­ка Бе­ла­русь, як нi­я­кая iн­шая кра­i­на ў Еў­ро­пе, за­цi­каў­ле­на ў лiк­вi­да­цыi су­пя­рэч­нас­цяў на пра­сто­рах Еў­ра­зii i ў мiр­ным су­iс­на­ван­нi ды су­пра­цоў­нiц­тве мiж асоб­ны­мi дзяр­жа­ва­мi i геа­па­лi­тыч­ны­мi бло­ка­мi. Мiж iн­шым, ме­на­вi­та та­кое ба­чан­не ля­жыць у асно­ве мi­ра­твор­чай мi­сii бе­ла­рус­кай дып­ла­ма­тыi на пост­са­вец­кай пра­сто­ры, i з гэ­тых па­зi­цый трэ­ба раз­гля­даць за­явы бе­ла­рус­ка­га кi­раў­нiц­тва аб тым, што на­ша кра­i­на га­то­ва ака­заць усю не­аб­ход­ную да­па­мо­гу Ар­ме­нii на шля­ху да­лу­чэн­ня да Мыт­на­га са­ю­за.

Аляк­сандр ШПА­КОЎ­СКI

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.