Вы тут

«Патэлефануйце ў свой банк — сэканомiце час...»


Нагодай для сённяшняй публiкацыi стаў званок нашай чытачкi, якая абмалявала наступную сiтуацыю. Гадоў 5 таму яна аформiла картку на зарплату, але не звычайную, а з авердрафтам. Цяпер яна выйшла на пенсiю, i тая картка ёй больш не патрэбна. Жанчына папыталася, што адбылося з гэтым авердрафтам, цi павiнна яна яшчэ што-небудзь банку, або з яе ўжо ўсё вылiчылi. Пра ўважлiвасць пры чытаннi дагавораў i авердрафт пагадзiлася распавесцi наш эксперт Алена Лагунiна, начальнiк аддзела арганiзацыi працы Разлiковага цэнтра пластыкавых картак Беларусбанка.

1382520422902_23-14

Не забывайце пра дагавор

«Кожны, хто вырашыў аформiць банкаўскую аплатную картку, падпiсвае з банкам дагавор, а таксама знаёмiцца з правiламi карыстання карткай i ўзнагародамi, што спаганяюцца пры яе выкарыстаннi. Менавiта ў адпаведнасцi з гэтымi важнымi дакументамi ажыццяўляецца абслугоўванне банкам трымальнiка аплатнай карткi», — перш-наперш заяўляе спецыялiст. У дагаворы i правiлах падрабязна апiсаны ўсе найважнейшыя аспекты, неабходныя для паспяховай i доўгатэрмiновай службы карткi: парадак яе выкарыстання, дзеяннi ў выпадку яе страты, адрас, рэквiзiты i кантактны тэлефон установы банка, у якiм адкрыты рахунак, апiсана i тое, як карыстацца ПIН-кодам i iншае. Iнфармацыя пра ўзнагароджаннi, якiя спаганяюцца банкам пры абслугоўваннi карткi, змяшчаецца альбо ў асобным пункце дагавора, альбо прыкладваецца да дагавора (у залежнасцi ад банка).

«Папулярная фраза «Чытайце дагавор» знаёмая ўсiм i паспела парадкам надакучыць. Тым не менш, ведаючы простую iсцiну, многiя не чытаюць гэты дакумент i дадатку да яго, але, падпiсваючы, пацвярджаюць, што азнаёмiлiся i згодны з кожным пунктам. Большасць проста адкладвае дагавор у далёкую скрыню i забывае, а то i зусiм губляе, не лiчачы гэты дакумент абавязковым, хоць у iм замацаваны абавязкi i правы не толькi банка, але i вызначаны правiлы для клiента, — папярэджвае Алена Лагунiна. — Калi ўзнiкаюць якiя-небудзь пытаннi пры выкарыстаннi карткi, мы не заўсёды ўспамiнаем аб дагаворы i не ведаем, што рабiць. А ўсяго толькi неабходна звярнуцца па тлумачэннi ў фiлiял банка, з якiм заключаны дагавор. Менавiта гэтая ўстанова павiнна адказваць на любыя пытаннi свайго клiента i вырашаць iх — у тым лiку тыя, якiя тычацца змены ўмоў абслугоўвання, абнаўлення карткi i iншага». Бывае, што трымальнiка карткi здзiўляе спiсанне з рахунку незразумелых, на першы погляд, камiсiй. А прычына таго, што спаганяемая банкам плата выклiкае чыёсьцi здзiўленне — няўважлiвае прачытанне аднаго з асноўных пунктаў дамовы, якi тычыцца ўзнагарод i плат па аперацыях з карткамi i парадкам iх разлiку. «Напрыклад, з трымальнiкаў картак Беларусбанка спаганяецца камiсiя за зняцце наяўных грашовых сродкаў у банкаматах i ўстановах iншых банкаў, перавыпуск карткi пры яе страце i iншае. У той жа час бясплатным з'яўляецца правядзенне большасцi безнаяўных аперацый, атрыманне наяўных грашовых сродкаў у банкаматах i ўстановах банка, а таксама банкаматах Белiнвестбанка, БПБ—Ашчадбанка, Белаграпрамбанка», — адзначае спецыялiст. Дарэчы, час ад часу тарыфы могуць змяняцца, прычым i ў меншы бок. Так што рэкамендуецца перыядычна знаёмiцца з iмi на сайце або ва ўстановах свайго банка. Банк, у сваю чаргу, загадзя папярэджвае клiентаў пра змены тарыфаў, размяшчаючы iнфармацыю ў агульнарэспублiканскiх газетах альбо на ўласных iнфармацыйных рэсурсах. «У любым выпадку, калi нешта не зразумела альбо згублены дагавор, штосьцi забылiся цi ёсць якiя-небудзь сумневы, не трэба праводзiць апытаннi знаёмых i сваякоў. Проста патэлефануйце ў свой банк — сэканомiце час. Работнiкi банка адкажуць на любыя пытаннi, звязаныя з выкарыстаннем, афармленнем i абслугоўваннем аплатнай карткi i парадкам выкарыстання адпаведнай паслугi. Дарэчы, картка — аптымальны iнструмент для кантролю сваiх выдаткаў. Можна ў любы момант узяць у банку выпiску па рахунку, дзе адлюстравана кожная праведзеная карткай аперацыя, яе дата i месца правядзення, а таксама сумы банкаўскiх камiсiй. Такую выпiску можна штомесяц атрымлiваць i па электроннай пошце», — кажа Алена Лагунiна.

Картка з авердрафтам

«Трымальнiкам картак, на рахунак якiх ажыццяўляецца пастаяннае паступленне грашовых сродкаў (напрыклад, залiчэнне заработнай платы), банкам можа прадастаўляцца кароткатэрмiновы крэдыт, так званы авердрафт, — тлумачыць спецыялiст. — Ён дазваляе ажыццяўляць плацяжы пры недахопе або адсутнасцi грашовых сродкаў на рахунку, да якога аформлена картка. Пры гэтым трымальнiк карткi сам вызначае, калi i ў якой суме выкарыстоўваць такi крэдыт. Працэнты налiчваюцца толькi за фактычна выкарыстаную суму авердрафту. Гэта значыць, калi клiент банка аформiў авердрафт, але не выкарыстоўвае яго, працэнты спаганяцца не будуць. Пагашэнне авердрафту i налiчаных працэнтаў адбываецца пры залiчэннi на рахунак даходаў. Пагашаная сума авердрафту можа быць зноў выкарыстана. Банкамi прапануюцца розныя ўмовы выкарыстання авердрафту, таксама як i тэрмiны яго прадастаўлення i пагашэння. Гэтыя дэталi пазначаны ў дагаворы, што заключаецца памiж трымальнiкам карткi i банкам пры афармленнi авердрафту».

* * *

Чакаем вашых пытанняў пра карыстанне грашыма i ўсё, што з гэтым звязана. Вы можаце звяртацца на электронны адрас газеты infо@zvуаzdа.minsk.bу з пазнакай «для аддзела эканомiкi» цi па тэлефоне 8 017 292 38 02.

Уладзiслаў КУЛЕЦКI.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».