Вы тут

Калі прымаць актываваны вугаль?


Вугаль актываваны адносіцца да энтэрасарбентаў. Што такое энтэрасарбенты? Даслоўна з латыні гэта азначае тыя, «якія ўсмоктваюць у кішэчніку» — забіраюць на сябе ўсё, калі знаходзяцца ў кішэчніку. Такім чынам, галоўнае дзеянне актываванага вуглю — сабраць яды і таксіны менавіта ў кішэчніку. Пасля выканання гэтай місіі энтэрасарбенты выводзяцца з арганізма натуральным чынам. Вартасцямі энтэрасарбентаў валодаюць не толькі лекі, але і некаторыя кампаненты ежы — такія, як вотруб'е, клятчатка, пекцін.

Вугаль актываваны — гэта вуглярод, які валодае вялікай паверхняй з-за наяўнасці гіганцкай колькасці пор. Агульнымі паказаннямі да прыёму вугалю актываванага будуць: вострыя і хранічныя інтаксікацыі, атручэнні лекамі, алкалоідамі, солямі цяжкіх металаў, любымі атрутнымі рэчывамі, харчовая і лекавая алергія, дыспепсія, дыярэя, кішэчная інфекцыя (у комплекснай тэрапіі), ныркавая недастатковасць, хваробы печані, анкалагічныя захворванні, абстынентны алкагольны сіндром.

Дадатковымі паказаннямі да прыёму вугалю будуць: гіперсакрэцыя слізі, салянай кіслаты, страўнікавага соку, парушэнне абмену рэчываў, падрыхтоўка да рэнтгеналагічных і эндаскапічных даследаванняў (для змяншэння газаў у кішэчніку), апёкавая хвароба ў стадыі таксеміі і септыкатаксеміі.

Таксама трэба памятаць, што ўсе энтэрасарбенты несумяшчальныя ні з якімі лекамі і ежай. Іх варта ўжываць асобна, праз 1-2 гадзіны пасля. Дозу звычайна разлічваюць паводле формулы: 1 таблетка на кожныя поўныя ці няпоўныя 10 кг вагі. Энтэрасарбенты варта або размяшаць у дастатковай колькасці вады (для дарослых гэта шклянка), або запіць такой жа колькасцю вады. У час лячэння энтэрасарбентамі варта ўжываць дастатковую колькасць вадкасці. Курс лячэння не павінен перавышаць 10-14 дзён.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.