Вы тут

Узнагароджаны лепшыя майстры кароткага апавядання


Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў першага Міжнароднага літаратурнага конкурсу маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы «Мост дружбы»-2012 адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па выніках творчых спаборніцтваў экспертны савет выбраў 10 пераможцаў. На ўрачыстасці прысутнічалі 7 лаўрэатаў. Спецыяльных дыпломаў былі ўдастоены Аляксандр Масквін, Георгій Фамін (Расія), Мікалай Андрэеў, Маргарыта Латышкевіч, Вольга Чаркас, Дар'я Вашкевіч, Алёна Беланожка (Беларусь). Таксама ў Мінску прадставілі альманах «Мост дружбы» — першы зборнік апавяданняў лаўрэатаў конкурсу Саюзнай дзяржавы для маладых пісьменнікаў.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў з прывітальным словам, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота адзначыў, што раз у два гады зацвярджаюцца прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва. «Моладзь непакоілася, калі ж загавораць пра нас! Задума была ў тым, каб стварыць літаратурны альманах з творамі лепшых майстроў кароткага апавядання. На працягу двух гадоў выдаваўся такі альманах і лепшыя майстры кароткага апавядання станавіліся яго ўдзельнікамі», — сказаў Рыгор Рапота.

У сваю чаргу намеснік міністра інфармацыі Беларусі Уладзімір Матусевіч адзначыў, што правядзенне конкурсу служыць імпульсам для творчага развіцця. «Маладым літаратарам заўтра вызначаць аблічча культурнай і інфармацыйнай прасторы Беларусі, Расіі, Саюзнай дзяржавы. Добра, што ёсць такая магчымасць сустрэч, а таксама публікацыі ў такім аўтарытэтным выданні, як літаратурны альманах».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.