Вы тут

25 кастрычніка


1795 год — у Пе­цяр­бур­гу пад­пi­са­на кан­вен­цыя аб трэ­цiм па­дзе­ле Рэ­чы Па­спа­лi­тай. Да Ра­сiй­скай iм­пе­рыi да­лу­ча­ла­ся за­ход­няя част­ка Бе­ла­ру­сi, част­ка Лiт­вы (да Коў­на) i Кур­лян­дыя. Паўд­нё­ва-за­ход­няя част­ка Брэсц­ка­га ва­я­вод­ства ады­хо­дзi­ла да Аў­стрыi, паў­ноч­на-за­ход­няя част­ка Гро­дзен­шчы­ны — да Пру­сii.

1881 год — у iс­пан­скiм го­ра­дзе Ма­ла­га на­ра­дзiў­ся Па­бла Ру­iс-i-Пi­ка­са, якi стаў вя­до­мым на ўвесь свет фран­цуз­скiм мас­та­ком Па­бла Пi­ка­са. Ге­нiй Пi­ка­са пра­явiў ся­бе з ран­ня­га дзя­цiн­ства. У 14 га­доў Па­бла па­сту­пiў у Шко­лу вы­тан­ча­ных мас­тац­тваў у Бар­се­ло­не, за адзiн дзень вы­ка­наў­шы эк­за­ме­на­цый­ную ра­бо­ту, для вы­ка­нан­ня якой абi­ту­ры­ен­там ад­во­дзiў­ся цэ­лы ме­сяц! У 1904 го­дзе, асеў­шы ў Па­ры­жы, ад­крыў но­вы кi­ру­нак у жы­ва­пi­се — ку­бiзм. У лi­ку са­мых пер­шых па-са­праўд­на­му аца­нi­лi твор­часць Пi­ка­са рус­кiя фi­ло­са­фы, кры­ты­кi i ка­лек­цы­я­не­ры. Яшчэ ў 1914 го­дзе блiс­ку­чы ана­лiз яго ра­бот зра­бiў Мi­ка­лай Бяр­дзя­еў. Пi­ка­са пра­жыў доў­гае i цi­ка­вае жыц­цё, а яго твор­часць змя­нi­ла тра­ды­цый­ныя пра­вi­лы вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва. Кар­цi­ны Пi­ка­са зна­хо­дзяц­ца ў му­зе­ях i пры­ват­ных ка­лек­цы­ях уся­го све­ту.

1939 год — на­ра­дзiў­ся (го­рад Мiнск) Iгар Дзмiт­ры­е­вiч Ва­ла­тоў­скi, бе­ла­рус­кi бiя­фi­зiк ака­дэ­мiк НАН Бе­ла­ру­сi (1994), док­тар бiя­ла­гiч­ных на­вук (1980), пра­фе­сар (1990), за­слу­жа­ны дзе­яч на­ву­кi Бе­ла­ру­сi. Аў­тар больш як 300 на­ву­ко­вых прац у га­лi­не мемб­ран­най бiя­фi­зi­кi i фо­та­бiя­ло­гii, ге­но­мi­кi i пра­тэ­ё­мi­кi. Вы­ву­чыў за­ка­на­мер­нас­цi бiя­ла­гiч­на­га дзе­ян­ня свят­ла на ўзроў­нi мемб­ран­ных струк­тур рас­лiн­ных i жы­вёль­ных сiс­тэм i сфар­му­ля­ваў кан­цэп­цыю аб струк­тур­на-мемб­ран­ным кант­ро­лi фо­та­бiя­ла­гiч­ных пра­цэ­саў у клет­цы на пры­кла­дзе функ­цы­я­на­ван­ня фо­та­рэ­цэп­тор­на­га i фо­та­сiн­тэ­тыч­на­га апа­ра­таў. Лаў­рэ­ат Дзяр­жаў­най прэ­мii Бе­ла­ру­сi (1992).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».