Вы тут

26 кастрычніка


1810 год — на­ра­дзіў­ся (ма­ён­так За­ба­лоц­це, ця­пер Мёр­скі ра­ён Ві­цеб­скай воб­лас­ці) Ген­рых Мі­хай­ла­віч Дма­хоў­скі, бе­ла­рус­кі скульп­тар. Адзін з кі­раў­ні­коў рэ­ва­лю­цый­на­га ру­ху ў Бе­ла­ру­сі, Літ­ве і Поль­шчы. У 1828 го­дзе скон­чыў Ві­лен­скі ўні­вер­сі­тэт. Пас­ля раз­гро­му паў­стан­ня 1830-1831 гг. эміг­ры­ра­ваў у Фран­цыю. У 1841-1851 гг. вы­ву­чаў скульп­ту­ру і пра­ца­ваў скульп­та­рам у Па­ры­жы, з 1851-га — у ЗША. У 1861 го­дзе вяр­нуў­ся на ра­дзі­му. Удзель­ні­чаў у пад­рых­тоў­цы паў­стан­ня 1863-64 га­доў. Ства­рыў пом­ні­кі ге­ро­ям паў­стан­ня 1848 го­да ў Поз­на­ні, бюс­ты Т. Кас­цюш­кі, У. Сы­ра­ком­лі, ме­даль­ён з сі­лу­э­та­мі па­ве­ша­ных дзе­каб­рыс­таў. За­гі­нуў у баі ў 1863 го­дзе.

1880 год

— дзень на­ра­джэн­ня Дзміт­рыя Мі­хай­ла­ві­ча Кар­бы­ша­ва, ва­ен­на­га ін­жы­не­ра, ге­не­рал-лей­тэ­нан­та ін­жы­нер­ных вой­скаў, пра­фе­са­ра, док­та­ра ва­ен­ных на­вук, Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за (1946, па­смя­рот­на). У 1911-1914 гг. кі­ра­ваў рэ­кан­струк­цы­яй Брэсц­кай крэ­пас­ці. Удзель­нік Пер­шай су­свет­най і гра­ма­дзян­скай вой­наў. З 1926 го­да быў на вы­клад­чыц­кай ра­бо­це, пра­фе­сар шэ­ра­гу ва­ен­ных ака­дэ­мій. Аў­тар прац па ва­ен­на-ін­жы­нер­ным мас­тац­тве і ва­ен­най гіс­то­рыі. У чэр­ве­ні 1941 го­да ін­спек­та­ваў бу­даў­ніц­тва ва­ен­ных ума­ца­ван­няў ка­ля Грод­на. У па­чат­ку Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны ўдзель­ні­чаў у аба­рон­чых ба­ях за Грод­на, у ра­ё­не Ваў­ка­выс­ка, вы­ва­дзе час­цей 3-й і 10-й ар­мій з акру­жэн­ня. 8 лі­пе­ня 1941 го­да, цяж­ка кан­ту­жа­ны ў ба­ях ка­ля Ма­гі­лё­ва, тра­піў у па­лон. Ад­хі­ліў пра­па­но­вы гіт­ле­раў­цаў аб су­пра­цоў­ніц­тве. Вёў ан­ты­фа­шысц­кую пра­па­ган­ду ў ла­ге­рах. За­ка­та­ва­ны гіт­ле­раў­ца­мі ў ла­ге­ры Маў­тхаў­зен (Аў­стрыя) зі­мой 1945 г. У Грод­не Кар­бы­ша­ву па­стаў­ле­ны пом­нік, яго імем на­зва­ны ву­лі­цы ў мно­гіх га­ра­дах Бе­ла­ру­сі.

1957 год — не­ча­ка­на быў зня­ты з усіх па­стоў і ад­праў­ле­ны ў ад­стаў­ку мі­ністр аба­ро­ны мар­шал Са­вец­ка­га Са­ю­за Ге­ор­гій Жу­каў. Но­вым кі­раў­ні­ком аба­рон­на­га ве­дам­ства стаў мар­шал Ра­дзі­вон Ма­лі­ноў­скі. Жу­ка­ва аб­ві­на­ва­ці­лі ў «схіль­нас­ці да аван­ту­рыз­му», у стра­це «пар­тый­на­га сум­лен­ня», у тым, што пе­ра­боль­швае сваю ро­лю ў гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Ра­шэн­не пры­ня­лі, як звы­чай­на, у ад­сут­насць «аб­ві­на­ва­ча­на­га»: ка­лі мі­ністр быў з афі­цый­ным ві­зі­там у Юга­сла­віі і Ал­ба­ніі. Іні­цы­я­ты­ва зы­хо­дзі­ла ад Хру­шчо­ва, яко­га Жу­каў за паў­го­да да гэ­та­га лі­та­раль­на вы­ра­та­ваў ад стра­ты ўла­ды. З тых ча­соў Хру­шчоў стаў ба­чыць у мар­ша­ле моц­на­га па­лі­тыч­на­га кан­ку­рэн­та. Ні­во­дзін ча­ла­век у кі­раў­ніц­тве не за­сту­піў­ся за са­ма­га па­пу­ляр­на­га ў кра­і­не во­е­на­чаль­ні­ка, чыё імя бы­ло сі­но­ні­мам пе­ра­мо­гі ў вай­не. Пас­ля ад­стаў­кі за Жу­ка­вым ар­га­ні­за­ва­лі прак­тыч­на ад­кры­тае на­зі­ран­не. Але, па­доб­на, ён ні­чо­га не ба­яў­ся. Пры­гня­та­ла толь­кі поў­ная іза­ля­цыя: ён не мог пры­сут­ні­чаць на­ват на ме­ра­пры­ем­ствах, звя­за­ных з вай­ной.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.