Вы тут

29 кастрычніка


1811 год — на­ра­дзiў­ся (вёс­ка Ку­ка­вя­чы­на, ця­пер Вi­цеб­скi ра­ён) Аляк­сандр Фе­лiк­са­вiч Ры­пiн­скi, бе­ла­рус­кi па­эт, фальк­ла­рыст, гра­фiк, кнi­га­вы­да­вец. Скон­чыў Вi­цеб­скую гiм­на­зiю. У 1829-1830 га­дах ву­чыў­ся ў шко­ле пра­пар­шчы­каў у Ды­на­бур­гу (ця­пер Даў­гаў­пiлс), дзе па­сяб­ра­ваў з В. Кю­хель­бе­ке­рам. Удзель­нiк паў­стан­ня 1830-1831 га­доў. Ра­ту­ю­чы­ся ад ка­тар­гi, эмiг­ры­ра­ваў у Фран­цыю, дзе зблi­зiў­ся з Ада­мам Мiц­ке­вi­чам. Быў абра­ны чле­нам Фран­цуз­скай ака­дэ­мii пра­мыс­ло­вас­цi, сель­скай гас­па­дар­кi, ра­мёст­ваў i ганд­лю. Вы­даў фальк­лор­на-эт­на­гра­фiч­нае да­сле­да­ван­не «Бе­ла­русь», у якiм упер­шы­ню ў гiс­то­рыi бе­ла­ру­сiс­ты­кi сiс­тэ­ма­ты­за­ваў вус­ную твор­часць бе­ла­рус­ка­га на­ро­да па жан­рах i тэ­ма­ты­цы. З 1846 го­да жыў у Лон­да­не, дзе зай­маў­ся вы­да­вец­кай i твор­чай дзей­нас­цю, вы­кла­даў мо­вы, ма­тэ­ма­ты­ку i ма­ля­ван­не. Сам афарм­ляў улас­ныя кнi­гi, пра­явiў вы­ключ­ныя здоль­нас­цi да мас­тац­кай фа­та­гра­фii, стаў ад­ным з пi­я­не­раў фо­та­мас­тац­тва. У 1852 г. за­сна­ваў воль­ную дру­кар­ню, у якой вы­даў свае паэ­тыч­ныя кнi­гi з улас­ны­мi iлюст­ра­цы­я­мi. У 1859 го­дзе, пас­ля цар­скай ам­нiс­тыi, вяр­нуў­ся на ра­дзi­му. Пра­ца­ваў над гiс­то­ры­яй бе­ла­рус­кай лi­та­ра­ту­ры, ства­рыў шэ­раг бiя­гра­фiй пiсь­мен­нi­каў-бе­ла­ру­саў. Па­мёр у 1900 го­дзе.

1918 год — 95 га­доў та­му на I Усе­ра­сiй­скiм з'ез­дзе са­юзаў ра­бо­чай i ся­лян­скай мо­ла­дзi ўтво­ра­ны Ра­сiй­скi ка­му­нiс­тыч­ны са­юз мо­ла­дзi (РКСМ). Га­на­ро­вым стар­шы­нёй з'ез­да быў абра­ны У.I. Ле­нiн. З дак­ла­дам аб бя­гу­чым мо­ман­це па да­ру­чэн­нi ЦК пар­тыi вы­сту­пiў Емяль­ян Яра­слаў­скi. Да кан­ца ра­бо­ты з'ез­да Ле­нiн пры­няў спе­цы­яль­на абра­ную дэ­ле­га­цыю i доў­га гу­та­рыў з ёй аб ста­но­вi­шчы спраў на мес­цах, аб за­да­чах мо­ла­дзi. З'езд аб'­яд­наў усе мяс­цо­выя ар­га­нi­за­цыi ў адзi­ны Ра­сiй­скi ка­му­нiс­тыч­ны са­юз мо­ла­дзi (РКСМ), за­цвер­дзiў Ста­тут са­ю­за i асноў­ныя прын­цы­пы яго пра­гра­мы. У 1924 го­дзе ар­га­нi­за­цыя ста­ла Ле­нiн­скай, з 1926 го­да — Усе­са­юз­най.

1943 год — на­ра­дзiў­ся Iван Iва­на­вiч Са­фо­наў, за­слу­жа­ны ра­бот­нiк пра­мыс­ло­вас­цi Бе­ла­ру­сi, лаў­рэ­ат Дзяр­жаў­най прэ­мii Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь. Унёс знач­ны ўклад у раз­вiц­цё пра­мыс­ло­вас­цi жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кi кра­i­ны, за­сва­ен­не вы­твор­час­цi но­ва­га па­ка­лен­ня бе­ла­рус­кiх тра­лей­бу­саў i трам­ва­яў. У 1988-2007 га­дах — ге­не­раль­ны ды­рэк­тар УП «Бел­ка­мун­маш». Ка­ар­ды­на­цый­ным ка­мi­тэ­там мiж­на­род­най пра­гра­мы «Парт­нёр­ства дзе­ля пра­грэ­су» I.I. Са­фо­на­ву бы­ло пры­свое­на зван­не «Ды­рэк­тар го­да» з уру­чэн­нем дып­ло­ма i за­ла­то­га ме­да­ля за ка­мер­цый­нае прад­пры­маль­нiц­тва i пра­фе­сi­я­на­лiзм.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.