Вы тут

30 кастрычніка


1728 год — 285 га­доў та­му на­ра­дзiў­ся (вёс­ка Са­ло­мен­ка, ця­пер Гро­дзен­скi ра­ён) Мар­цiн Па­чо­бут-Ад­ля­нiц­кi, бе­ла­рус­кi аст­ра­ном, асвет­нiк, член Лон­дан­ска­га ка­ра­леў­ска­га та­ва­рыст­ва (1770), член-ка­рэс­пан­дэнт Па­рыж­скай АН (1778). Ву­чыў­ся ў Гро­дзен­скiм i По­лац­кiм езу­iц­кiх ка­ле­гi­у­мах i Вi­лен­скай езу­iц­кай ака­дэ­мii. Удас­ка­наль­ваў аду­ка­цыю ў Ры­ме, Лон­да­не, Па­ры­жы i iн­шых га­ра­дах Еў­ро­пы. Вы­кла­даў у По­лац­ку ста­ра­жыт­на­грэ­час­кую мо­ву. Адзiн з ар­га­нi­за­та­раў i пер­шы ды­рэк­тар (1765-1807) Вi­лен­скай аст­ра­на­мiч­най аб­сер­ва­то­рыi. З 1764 го­да — пра­фе­сар Вi­лен­скай ака­дэ­мii, ад­на­ча­со­ва — рэк­тар Га­лоў­най шко­лы ВКЛ. Вёў сiс­тэ­ма­тыч­ныя на­зi­ран­нi за зор­ка­мi i пла­не­та­мi, вы­явiў не­вя­до­мае су­зор'е. Вы­зна­чыў геа­гра­фiч­ныя ка­ар­ды­на­ты Вiль­нi, Грод­на i iн­шых га­ра­доў. Унёс знач­ны ўклад у раз­вiц­цё асве­ты i па­пу­ля­ры­за­цыю пры­ро­да­знаў­ства i ма­тэ­ма­ты­кi, ак­тыў­на пра­ца­ваў у Аду­ка­цый­най ка­мi­сii. Яго iмем на­зва­ны адзiн з кра­та­раў на ад­ва­рот­ным ба­ку Ме­ся­ца. Па­мёр у 1810 го­дзе.

1921 год — у Мiн­ску ад­кры­ты Бе­ла­рус­кi дзяр­жаў­ны ўнi­вер­сi­тэт. У яго ства­рэн­нi ўдзель­нi­ча­лi ака­дэ­мiк Я. Кар­скi, пра­фе­са­ры В. Вол­гiн, У. Пi­чэ­та i iн­шыя. У пер­шы на­ву­чаль­ны год да за­ня­ткаў пры­сту­пi­лi 1250 сту­дэн­таў. Пер­шым рэк­та­рам БДУ быў Ула­дзi­мiр Iва­на­вiч Пi­чэ­та. Сён­ня ўнi­вер­сi­тэт мае ста­тус вя­ду­чай вы­шэй­шай на­ву­чаль­най уста­но­вы ў на­цы­я­наль­най сiс­тэ­ме аду­ка­цыi i ажыц­цяў­ляе пад­рых­тоў­ку спе­цы­я­лiс­таў у рам­ках сiс­тэ­мы вы­шэй­шай i да­дат­ко­вай аду­ка­цыi, ба­ка­лаў­ры­я­ту, ма­гiст­ра­ту­ры, ас­пi­ран­ту­ры i дак­та­ран­ту­ры. Ён пры­зна­ны як ву­чэб­на-ме­та­дыч­ны i на­ву­ко­вы цэнтр, якi аб'­яд­ноў­вае дзея­здоль­ныя i эфек­тыў­ныя пе­да­га­гiч­ныя шко­лы роз­ных на­прам­каў гу­ма­нi­тар­ных i пры­ро­да­знаў­чых ве­даў. На­ву­чан­не ажыц­цяў­ля­ец­ца ў дзён­най, вя­чэр­няй i за­воч­най фор­мах, а па не­ка­то­рых спе­цы­яль­нас­цях так­са­ма ў па­рад­ку экс­тэр­на­ту. Унi­вер­сi­тэт з'яў­ля­ец­ца не толь­кi вя­ду­чым ву­чэб­ным, але i буй­ным на­ву­ко­вым цэнт­рам. На ра­хун­ку ву­чо­ных БДУ шмат на­ву­ко­вых ад­крыц­цяў i вы­на­хо­дак. Яны ўнес­лi вя­лi­кi ўклад у су­свет­ную на­ву­ку. БДУ з'яў­ля­ец­ца чле­нам Еў­ра­пей­скай i еў­ра­а­зi­яц­кiх аса­цы­я­цый унi­вер­сi­тэ­таў, ад­ным з за­сна­валь­нi­каў Мiж­на­род­най сет­кi ўнi­вер­сi­тэ­таў Еў­ро­пы i Цэнт­раль­най Азii.

1936 год — нарадзіўся (вёска Кунцаўшчына Гродзенскага раёна) Генадзь Цыхун, беларускі мовазнаўца, славіст, доктар філалагічных навук (1982), прафесар (1996). Аўтар даследаванняў па тыпалогіі славянскіх моў і іх сувязяў, змешаных формаў гаворкі. Работы ў галіне арэальнай лінгвістыкі, дыялекталогіі Палесся, беларускай этымалогіі і гісторыі беларускай мовазнаўчай славістыкі. Аўтар манаграфій «Тыпалагічныя праблемы балканаславянскага моўнага арэала», «Арэальскія аспекты фарміравання славянскіх літаратурных моў» і іншых.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.