У Маладзечне прайшоў семінар «Дэмаграфія — аснова бяспекі Рэспублікі Беларусь» з удзелам Мінскага абласнога каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў, а таксама прадстаўнікоў палітычных партый і нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў.
Як паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Тамара Трубчык, пачынаючы з 2011 года, у сталічнай вобласці ўдалося прыпыніць рэзкае зніжэнне колькасці насельніцтва. Разам з тым, за апошнія 15 гадоў колькасць жыхароў тут зменшылася на 160 тыс. чалавек. Трохі павысілася нараджальнасць. Так, сёлета за 8 месяцаў гэтага года яна склала 12 255 чалавек, або 105% да леташняга ўзроўню.
На жаль, па-ранейшаму высокай застаецца смяротнасць. За 8 месяцаў гэтага года памёр 14 141 чалавек. Натуральнае змяншэнне насельніцтва вобласці на 01.09.2013 года склала 1 886 чалавек (скарацілася да леташняга ўзроўню на 18%). Найбольш высокі працэнт смяротнасці назіраецца ў Капыльскім, Валожынскім, Крупскім, Клецкім, Мядзельскім і Нясвіжскім раёнах.
Натуральны прырост насельніцтва існуе толькі ў Мінскім, Дзяржынскім і Салігорскім раёнах, а таксама ў г. Жодзіна.
У гэтым годзе на Міншчыне крыху скарацілася колькасць разводаў у параўнанні з леташнім перыядам, аднак іх працэнт па-ранейшаму застаецца высокім (39,2%).
* * *
На семінары гучала шмат прапаноў па вырашэнні пытанняў дэмаграфічнага развіцця. У прыватнасці, для таго, каб пераадолець тэндэнцыі дэпапуляцыі, нацыянальным стандартам ладу жыцця павінна стаць стварэнне трохдзетнай сям'і. Для гэтага, як гаворыцца ў заяве Мінскага абласнога каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, трохдзетная сям'я павінна стаць безумоўным нацыянальным прыярытэтам, а яе падтрымка — галоўнай мэтай дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі і сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Таксама паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі наўпрост звязана з пераадоленнем не толькі нізкай нараджальнасці, але і высокай смяротнасці, захваральнасці. А яшчэ неабходна максімальная арыентацыя адукацыйнага працэсу на прапаганду сямейных каштоўнасцяў.
Святлана Бусько.
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».