Вы тут

31 кастрычніка


1793 год — 220 га­доў з дня на­ра­джэн­ня (го­рад Шчу­чын) Ануф­рыя Пет­ра­шке­вi­ча, бе­ла­рус­ка­га i поль­ска­га паэ­та, ма­гiст­ра фi­ла­со­фii. У 1822-1824 гг. пра­ца­ваў у ар­хi­ве Ра­дзi­вi­лаў у Вiль­нi. Адзiн з за­сна­валь­нi­каў та­ва­рыст­ва фi­ла­ма­таў. У «Вi­лен­скiм што­дзён­нi­ку» пуб­лi­ка­ваў сен­ты­мен­таль­ныя вер­шы i гiс­та­рыч­ныя раз­ва­жан­нi ў ду­ху ра­ман­тыз­му. Аў­тар вер­ша­ва­най фальк­лор­на-эт­на­гра­фiч­най за­ма­лёў­кi «Iды­лiя Ку­па­ла», за­сна­ва­най на бе­ла­рус­кiх на­род­ных ве­ра­ван­нях i аб­ра­дах. Збi­раў ма­тэ­ры­я­лы та­ва­рыст­ва фi­ла­ма­таў. Сяб­ра­ваў з Янам Ча­чо­там, пад­трым­лi­ваў су­вя­зi з Ада­мам Мiц­ке­вi­чам. Па­мёр у 1863 го­дзе.

1925 год — пай­шоў з жыц­ця стар­шы­ня Рэў­ва­ен­са­ве­та СССР i нар­кам па ва­ен­ных i мар­скiх спра­вах Мi­ха­iл Фрун­зэ. У 20-га­до­вым уз­рос­це Фрун­зэ быў асу­джа­ны цар­скi­мi ўла­да­мi да смя­рот­на­га па­ка­ран­ня за рэ­ва­лю­цый­ную дзей­насць, але пас­ля яго па­мi­ла­ва­лi. А ў со­рак га­доў Фрун­зэ, па ўсёй ве­ра­год­нас­цi, за­бi­лi на апе­ра­цый­ным ста­ле па­плеч­нi­кi па гэ­тай са­май рэ­ва­лю­цый­най дзей­нас­цi. На па­ха­ван­нi Мi­ха­i­ла Ва­сiль­е­вi­ча Ста­лiн ска­заў: «Мо­жа, так i трэ­ба, каб ста­рыя та­ва­ры­шы так лёг­ка i прос­та сы­хо­дзi­лi ў ма­гi­лу...» Гiс­то­рыю знi­шчэн­ня Фрун­зэ, так, як ён яе ба­чыў, рас­па­вёў, не на­зы­ва­ю­чы iм­ёнаў, пiсь­мен­нiк Ба­рыс Пiль­няк у «Апо­вес­цi не­па­га­ша­най поў­нi». I за гэ­та так­са­ма па­пла­цiў­ся жыц­цём. Асi­ра­це­лых дзя­цей Мi­ха­i­ла Фрун­зэ, Цi­му­ра i Тац­ця­ну, усы­на­вiў Клi­мент Ва­ра­шы­лаў.

1936 год — на­ра­дзiў­ся (вёс­ка Па­па­рот­нае Жло­бiн­ска­га ра­ё­на Го­мель­скай воб­лас­цi) Ула­дзi­мiр Ва­сiль­е­вiч Баб­коў, бе­ла­рус­кi ву­чо­ны ў га­лi­не вы­лi­чаль­най ма­тэ­ма­ты­кi, док­тар фi­зi­ка-ма­тэ­ма­тыч­ных на­вук, пра­фе­сар. Аў­тар на­ву­ко­вых прац па вы­лi­чаль­ных ме­та­дах вы­ра­шэн­ня звы­чай­ных ды­фе­рэн­цы­яль­ных ураў­нен­няў. Рас­пра­ца­ваў пры­яры­тэт­ны па­ды­ход да па­бу­до­вы мно­га­этап­ных вы­лi­чаль­ных ал­га­рыт­маў. Лаў­рэ­ат Дзяр­жаў­най прэ­мii Бе­ла­ру­сi.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.