Вы тут

Тэхагляд — па новых правiлах


З 1 лiстапада ўступiлi ў сiлу змяненнi ў тэхнiчны кодэкс усталяванай практыкi «Дзяржаўны тэхнiчны агляд транспартных сродкаў. Парадак правядзення праверкi тэхнiчнага стану транспартнага сродку».

У прыватнасцi, устаноўлены новыя нормы i стандарты экалагiчных патрабаванняў да рухавiкоў. Для аўтамабiляў таксi распрацавана свая працэдура праходжання тэхагляду, а для ўладальнiкаў мапедаў i квадрацыклаў праходжанне тэхагляду зроблена абавязковым.

— Галоўнае новаўвядзенне — для аўтамабiляў таксi зроблены больш жорсткiмi патрабаваннi да знешняга выгляду, стану салона i камплектацыi аўтамабiляў. Пад кантроль трапляюць апазнавальны лiхтар, палосы жоўтага колеру на бакавых паверхнях кузава, характэрны знак абслугоўвання, рэгiстрацыйныя знакi, пасажырскiя дзверы, процiадкатны ўпор, таксометр, механiзмы рэгулiроўкi сядзенняў i спiнак сядзенняў пасажыраў, стан салона, сядзенняў i iншага абсталявання, што знаходзяцца ў салоне транспартнага сродку, — паведамiлi ў ГУУС Мiнгарвыканкама.

Яшчэ адно новаўвядзенне: цяпер пры праходжаннi тэхагляду будзе праводзiцца ацэнка шкоднага ўздзеяння транспартных сродкаў на навакольнае асяроддзе ў залежнасцi ад прысвоенага iм экалагiчнага класа, што ўказваецца ў рэгiстрацыйных дакументах. Калi такая iнфармацыя ў дакументах адсутнiчае, ацэнка кантралюемых экалагiчных параметраў будзе выканана згодна з гранiчна дапушчальнымi значэннямi, указанымi ў дачыненнi да транспартных сродкаў, аднесеных да першага экалагiчнага класа. «Па сутнасцi, нiчога не змянiлася, але калi раней значэннi гранiчна дапушчальных экалагiчных параметраў рухавiкоў транспартных сродкаў рэгламентавалiся стандартамi СССР, дык цяпер у сiлу ўступiлi новыя стандарты, якiя падзяляюць транспартныя сродкi на класы ў залежнасцi ад ступенi шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе».

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».