Вы тут

6 лістапада


1814 год — у не­вя­лі­кім бель­гій­скім га­рад­ку Дзі­нан на­ра­дзіў­ся Адольф Сакс — вы­на­ход­нік сак­са­фо­на. Яго баць­ка, Шарль Жа­зэф, быў вя­до­мым май­страм ду­ха­вых ін­стру­мен­таў, са­ма­ву­кам. Му­зыч­ныя здоль­нас­ці і ці­ка­васць да кан­стру­я­ван­ня пе­рад­алі­ся дзе­цям май­стра, і больш за ўсё — ста­рэй­ша­му з адзі­нац­ца­ці дзя­цей, Адоль­фу. Ён удас­ка­на­ліў амаль усе вя­до­мыя ча­ла­вец­тву ду­ха­выя ін­стру­мен­ты і на­ват ства­рыў цэ­лую гру­пу ін­стру­мен­таў для ва­ен­ных ду­ха­вых ар­кест­раў — «сакс­гор­ны». Су­свет­ную вя­до­масць яму пры­нес­ла вы­на­ход­ніц­тва сак­са­фо­на. Адольф Сакс узяў клар­нет, за­мя­ніў дрэ­ва ме­та­лам, пры­ста­са­ваў больш зруч­ны муш­тук і змя­ніў ся­чэн­не. Ён так­са­ма за­бяс­пе­чыў но­вы ін­стру­мент больш пра­грэ­сіў­най га­бой­най і флей­та­вай аплі­ка­ту­рай. Па­тэнт на сак­са­фон быў атры­ма­ны ім 17 мая 1846 го­да. Вя­ду­чыя кам­па­зі­та­ры Фран­цыі, ку­ды не­ўза­ба­ве пе­ра­ехаў май­стар, за­хоп­ле­на ад­гук­ну­лі­ся аб но­вым ін­стру­мен­це. Ад­нак не­ўза­ба­ве Сакс стаў ах­вя­рай ня­доб­ра­сум­лен­най кан­ку­рэн­цыі. Ін­шыя май­стры му­зыч­ных ін­стру­мен­таў не­ад­на­ра­зо­ва па­да­ва­лі на яго ў суд, аб­ві­на­вач­ва­ю­чы ў пла­гі­я­це (яны імк­ну­лі­ся да­ка­заць, што Сакс ні­бы­та скраў у іх свае вы­на­ход­кі). У вы­ні­ку су­до­выя вы­дат­кі ра­за­ры­лі Сак­са, а яго фір­ма па вы­твор­час­ці му­зыч­ных ін­стру­мен­таў збанк­ру­та­ва­ла. Ён па­мёр у бед­нас­ці на 80-м го­дзе жыц­ця і быў па­ха­ва­ны на мо­гіл­ках Ман­мар­та. А праз 15 га­доў у Но­вым Ар­ле­а­не на­ра­дзіў­ся джаз, які ўжо не­маг­чы­ма ўя­віць без вы­на­ход­кі Адоль­фа Сак­са.

1832 год — на­ра­дзіў­ся Мі­ха­іл Аляк­се­е­віч Дзміт­ры­еў, бе­ла­рус­кі эт­ног­раф, фальк­ла­рыст, пе­да­гог. З 1853 го­да быў на­стаў­ні­кам два­ран­ска­га ву­чы­лі­шча, паз­ней ды­рэк­та­рам гім­на­зіі ў На­ва­груд­ку. У 1867—1873 га­дах — ін­спек­тар, за­тым ды­рэк­тар Гро­дзен­скай ды­рэк­цыі на­род­ных ву­чы­лі­шчаў. Член Рус­ка­га геа­гра­фіч­на­га та­ва­рыст­ва. Зай­маў­ся збі­ран­нем бе­ла­рус­кай вус­на-паэ­тыч­най твор­час­ці, асаб­лі­ва та­па­ні­міч­ных і мі­фа­ла­гіч­ных ле­ген­даў, якія пуб­лі­ка­ваў у га­зе­тах «Виленский вестник», «Минские губернские ведомости», ча­со­пі­сах «Вестник За­пад­ной России» і «Вестник императорского Рус­ско­го географического общества». Апі­саў на­род­ныя звы­чаі, ся­лян­скі по­быт, ці­ка­віў­ся бе­ла­рус­кай мо­вай. У ар­хі­вах са­браў каш­тоў­ныя звест­кі пра А. Міц­ке­ві­ча, на ра­дзі­ме паэ­та за­пі­саў ле­ген­ды і ўспа­мі­ны пра яго зем­ля­коў-су­час­ні­каў. Па­мёр у 1873 го­дзе.

1852 год — на­ра­дзіў­ся рус­кі пісь­мен­нік Дзміт­рый Нар­кі­са­віч Ма­мін-Сі­бі­рак. Ён увай­шоў у лі­та­ра­ту­ру се­ры­яй так зва­ных да­рож­ных на­ры­саў «Ад Ура­ла да Маск­вы». Пер­шым яго буй­ным тво­рам стаў ра­ман «Пры­ва­лаў­скія міль­ё­ны». Гэ­ты твор на пра­ця­гу го­да дру­ка­ваў­ся ў ча­со­пі­се «Де­ло» і быў вель­мі па­пу­ляр­ным. За­тым у ча­со­пі­се «Оте­чест­вен­ные записки» з'я­віў­ся ра­ман «Гор­нае гняз­до», які за­ма­ца­ваў за Ма­мі­ным-Сі­бі­ра­ком рэ­пу­та­цыю вы­дат­на­га пісь­мен­ні­ка-рэа­ліс­та. У сва­іх тво­рах ён ад­люст­роў­ваў жыц­цё Ура­ла і Сі­бі­ры ў пас­ля­рэ­фор­мен­ныя га­ды, ка­пі­та­лі­за­цыю кра­і­ны і звя­за­ную з гэ­тым пра­цэ­сам лом­ку гра­мад­скай свя­до­мас­ці, нор­маў пра­ва і ма­ра­лі. У 2002 го­дзе ў Ра­сіі ў го­нар пісь­мен­ні­ка за­сна­ва­на прэ­мія яго імя, якую што­год уру­ча­юць аў­та­рам тво­раў аб Ура­ле.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.