Вы тут

Дэпрэсія прызнана адным з самых небяспечных захворванняў


Дэпрэсія — другая самая распаўсюджаная прычына недзеяздольнасці ў свеце пасля боляў у спіне, устанавілі эксперты, якія параўноўвалі даныя больш чым 200 хвароб і траўмаў. Паводле іх слоў, дэпрэсію неабходна расцэньваць як «сусветную праблему першага парадку».

На жаль, толькі нямногія могуць атрымаць дапамогу спецыяліста ў сувязі з дэпрэсіяй. Акрамя таго, уздзеянне дэпрэсіі з пункту гледжання недзеяздольнасці ў рамках усяго насельніцтва вельмі адрозніваецца ў залежнасці ад краіны. Напрыклад, паказчыкі агульнай дэпрэсіі самыя высокія ў Афганістане, а самыя нізкія — у Японіі. Горш за ўсё сітуацыя ў краінах з нізкім і сярэднім прыбыткам. Лепш — у краінах з высокім прыбыткам. Сімптомы захворвання могуць быць хранічнымі або ўзнікаюць перыядычна. Часам чалавек губляе здольнасць спраўляцца з праблемамі паўсядзённага жыцця. А ў самай цяжкай форме дэпрэсія можа прывесці да самагубства.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.