Вы тут

14 лістапада


1812 год — на­ра­дзіў­ся (вёс­ка Кро­шын, ця­пер Ба­ра­на­віц­кі ра­ён) Паў­люк Баг­рым (Па­вел Во­сі­па­віч Баг­рым), бе­ла­рус­кі па­эт. За рас­паў­сюдж­ван­не ан­ты­пры­гон­ніц­кіх вер­шаў быў зда­дзе­ны ў рэ­кру­ты (праў­да, гэ­та да­ку­мен­таль­на не па­цвер­джа­на). Пра­ца­ваў у Кро­шы­не ка­ва­лём. Да на­шых дзён за­ха­ва­ў­ся толь­кі адзін верш — «Зай­грай, зай­грай, хлоп­ча ма­лы», шэ­дэўр бе­ла­рус­кай лі­ры­кі ХІХ ст. У Кро­шын­скім кас­цё­ле за­хоў­ва­ец­ца ме­та­ліч­ная жы­ран­до­ля ра­бо­ты Баг­ры­ма — узор мас­тац­ка­га ка­ван­ня. Па­мёр у 1891 го­дзе. У 1985-м у Кра­шы­не ад­кры­ты му­зей на­род­на­га мас­тац­тва і ра­мёст­ваў імя Баг­ры­ма.

134710_640

1840 год — на­ра­дзіў­ся сла­ву­ты фран­цуз­скі жы­ва­пі­сец Клод Ма­нэ. Ка­лі ка­жуць, што ім­прэ­сі­я­ніс­ты ўме­лі за­ха­ваць «мо­мант ня­спын­на­га ру­ху жыц­ця», то, перш за ўсё, ма­юць на ўва­зе кар­ці­ну Ма­нэ «Буль­вар Ка­пу­цы­нак у Па­ры­жы». Ад­нак гэ­тая кар­ці­на, па­ка­за­ная на Пер­шай вы­ста­ве ім­прэ­сі­я­ніс­таў, ста­ла ад­ной з тых, якія вы­клі­ка­лі най­больш на­сме­шак і на­па­дак пуб­лі­кі і прэ­сы.

1933 год — на­ра­дзіў­ся (вёс­ка Ніў­кі Ча­чэр­ска­га ра­ё­на) Вац­лаў Юль­я­на­віч Мінь­ко, бе­ла­рус­кі ву­чо­ны ў га­лі­не геа­дэз­іі, док­тар тэх­ніч­ных на­вук (1993). Аў­тар на­ву­ко­вых прац па геа­дэз­іі і фо­та­та­па­гра­фіі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?